Палітыка памяці: матрыцы тутэйшасці і сляды Еўропы
Наколькі беларуская культура памяці грунтуецца на агульных з Еўропай практыках і каштоўнасцях? Што нас яднае і што розніць з суседзямі? З Захадам і Усходам?
Апошнім часам стала вельмі модна гаварыць пра палітыку памяці. Гэта і “войны памяці”, і рознага кшталту гістарычныя маніпуляцыі, іншыя шляхі ўзаемадзення палітыкі і гісторыі. Праблематыка гістарычнай памяці стала адной з самых важных для сучаснай Еўропы. Беларусь пры гэтым бачыцца як краіна супрацьстаяння савецкага і нацыянальнага – хаця ў самой Беларусі гэта мадэль даўно страціла сваю актуальнасць.
У межах дадзенага курса я прапаную звярнуцца да тэмаў, вакол якіх ідуць гарачыя дыскусіі ў еўрапейскай публічнай прасторы, і праверыць іх рэлевантнасць для беларускага досведу.
- Халакост і калабарацыя: калі мінулае спрабуюць забыць.
- “Палітыка мёртвых целаў”, альбо як даваць рады масавым пахаванням.
- Савецкі ампір: пакутлівае развітанне.
- Як дзяліць імперскую спадчыну (і каб ніхто не быў пакрыўджаны)?

Калі?
11, 18 снежня 2019 г.,
8, 15 студзеня 2020 г.
Аляксей Ластоўскі
Сацыёлаг, даследчык гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці.
Скончыў гістарычны факультэт БДПУ (2000 г.), аспірантуру Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі (2005 г.). Кандыдат сацыялагічных навук (Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, 2007 г., тэма дысертацыі “Спецыфіка фарміравання калектыўнай ідэнтычнасці ў моладзевай контркультуры”).
Выбраныя публікацыі
Стварэнне нацыянальнай гісторыі ў Беларусі: як далёка мы адыйшлі ад ХІX стагоддзя. Беларусизация. Можно ли завершить процесс институционального строительства независимого государства? Сборник материалов конференции. Под редакцией Андрея Шутова. – Вильнюс, 2014. – С. 59-69.
Rust on the Monument: Challenging the Myth of Victory in Belarus. Old Conflict, New Media: Post-Socialist Digital Memories. Ed. by Julie Fedor, Ellen Rutten and Vera Zvereva. London and New York: Routledge, 2013. – P. 158-172.
Тень советского прошлого над Беларусью и Россией. Двадцать лет спустя 1991-2011. Реорганизация пространства и идентичности. – Москва: РГГУ, 2012. – С. 309-325.
Балачкайце, Раса
Памяць пра Другую сусветную вайну ў гарадскім ландшафце Ўсходняй Еўропы. ARCHE. – 2010. – №3. – С. 251-301.
Специфика исторической памяти в Беларуси: между советским прошлым и национальной перспективой. Вестник общественного мнения: Данные. Анализ. Дискуссии. – 2009. – №4. – С. 88-99.