Аляксей Ластоўскі

Аляксей Ластоўскі — сацыёлаг, даследчык гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (2000 г.), аспірантуру Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі (2005 г.). Кандыдат сацыялагічных навук (Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, 2007 г., тэма дысертацыі “Спецыфіка фарміравання калектыўнай ідэнтычнасці ў моладзевай контркультуры”). 

З 2005 па 2011 год працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. З 2009 года – старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. З лістапада 2011 па ліпень 2012 г. праходзіў стажыроўку пры Інстытуце палітычных навук Акадэміі навук Славакіі. З траўня 2013 г. – кіраўнік аддзялення найноўшай гісторыі Беларускага Калегіюма Намеснік рэдактара часопіса “Belarusian Political Science Review”.

Сфера навуковых інтарэсаў: гістарычная памяць, палітыка памяці, нацыянальная і этнічная ідэнтычнасць, гісторыя нацыяналізму.

Выбраная бібліяграфія:

Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы: