Андрэй Масквін — доктар філалагічных навук, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. Супрацоўнік кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кіраўнік Лабараторыі тэатра і драмы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
Выпускнік кафедры славянскай філалогіі МДУ (1986). Выкладаў ва ўніверсітэтах Расіі (Краснаярск, Санкт-Пецярбург), Чэхіі (Пльзень) ды Італіі (Бэргама). Аўтар шматлікіх публікацый па пытаннях мастацтва, тэатру і кіно. Займаецца праблемамі славянскай драматургіі і тэатру. Папулярызуе беларускую драматургію за мяжой (у прыватнасці ў Польшчы). Падрыхтаваў і выдаў восем тамоў серыі “Новая беларуская драматургія” (“Nowa dramaturgia białoruska”).
Выбраная бібліяграфія:
- Кнігі:
– “Literatury bałoruskiej rodowody niepokorne” (2019);
– “Białoruskie czasopiśmiennictwo emigracyjne” (2018);
– “Беларускі тэатр 1920—1930-х” (2016);
– “Teatr białoruski 1920-1930” (2013).
Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы:
- Прэзентацыя курса і ўдзел у дыскусіі на фестывалі акадэмічнай салідарнасці “Еўропа блізка“ (2021, Беларускім калегіюм).
- Удзел у “Стральцоўскіх чытаннях” (2021, Беларускім калегіюм).
Фота: kamunikat.org