Антрапалогія слова
Рысы грамадства і ягоныя змены залежаць ад тыпа культуры, што вызначаецца паноўнай камунікацыяй: камунікацыяй аральнай; камунікацыяй пісьменнай; камунікацыяй, звязанай з друкам – і камунікацыяй мультымедыяльнай. Тып камунікацыі ўплывае на грамадзянскія інстытуты, кшталтаванне свядомасці і сацыялізацыю чалавека. Што адбывалася раней, што адбываецца цяпер – і што чакаць ад прышлага? Кароткі курс абапіраецца на распрацоўкі Варшаўскай школы антрапалогіі слова.
- Культура аральная (вусная): голас, магія і здарэнні
- Культура пісьма: час Кніг і Імперый
- Культура друку: нацыі, аўтар, навамоўе і парнаграфія
- Культура мультымедыяльная: у сеціве “паўторнай аральнасці”
Калі?
6 лістапада,
13 лістапада
20 лістапада
27 лістапада 2019 г.
Андрэй Расінскі
Культуразнаўца і кінакрытык, выпускнік Маскоўскага і Варшаўскага ўніверсітэтаў.
Выбраныя публікацыі
Беларуская мова: 1918-2018. На прыкладзе адукацыі і друку, Мінск: BISS, 18.02.2019, s.1-32.
Засмечаная Беларусь: фетышы, сіндром Плюшкіна і пустыя прасторы, [у:] Пяты Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, t. 5, Kaunas 2016, s.40-43.
Anima Białorusi, „Znak” 2015, nr 11 (726), s.26-35.
Два карнавалы сучаснай Беларусі, [у:] Бунт у імя свабоды: забыты беларускі ген? рэд. Пётр Рудкоўскі, Кацярына Колб, Варшава: Elipsa, 2013, с.80-92.
Пётр Машэраў: Старонкі ўбачанай біяграфіі, [у:] Асоба і час: Беларускі біяграфічны альманах, вып. 1, Мінск: Лімарыус, 2009, с. 462-488.