Андрэй Расінскі. Таямніцы кінахорараў: тэрыторыі, формулы, вобразы

курс:

Таямніцы кінахорараў: тэрыторыі, формулы, вобразы

Фільмы жахаў маюць свае таямніцы: таямніцы паходжання, таямніцы тэрыторый — і таямніцы ўласных формул, якім падпарадкоўваюцца страшныя вобразы. Што гэта за формулы, як склаліся тэрыторыі вусцішы — і якое месца на гэтае мапе займае Беларусь? Аўтарскі курс з адсылкамі да малавядомых кінашэдэўраў.

 

 

 

 

Час курса: серады — 21 снежня 2022 г., 11, 18, 25 студзеня 2023 г., 18:30–20:00. Запіс на курс праз спасылку.

Лекцыя 1. Жах як лімінальная памылка, формулы Дзмітрыя Кома і правіла двайнога кашмару. Біялогія пачвараў. Тэрыторыя адмысловага фальклору: Азія.
Лекцыя 2. Пайсці і не вярнуцца. Тэрыторыя канфесіі: лацінскі хорар і хорар пратэстанскі. Кінаготыка, giallo і mexploitation.
Лекцыя 3. Вясковыя змовы, дзеці-забойцы, сэкс і бензапіла. Тэрыторыя грамадства: выбраныя шыфры ў кіно Паўночнай Амерыкі. Сучасны фольк-хорар.
Лекцыя 4. Тэрыторыя гісторыі: “Дзікае паляванне” Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Чырвоная готыка.

Андрэй Расінскі — беларускі культуразнаўца і кінакрытык, выпускнік Маскоўскага і Варшаўскага ўніверсітэта, сябра ФІПРЭСІ (Беларусь).

Асноўныя публікацыі лектара:

  1. Беларуская мова: 1918-2018. На прыкладзе адукацыі і друку, Мінск: BISS, 18.02.2019, s.1-32.
  2. Anima Białorusi, „Znak” 2015, nr 11 (726), s.26-35.
  3. Засмечаная Беларусь: фетышы, сіндром Плюшкіна і пустыя прасторы, [у:] Пяты Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, t. 5, Kaunas 2016, s.40-43.
  4. Два карнавалы сучаснай Беларусі, [у:] Бунт у імя свабоды: забыты беларускі ген? рэд. Пётр Рудкоўскі, Кацярына Колб, Варшава: Elipsa, 2013, с.80-92.
  5. Пётр Машэраў: Старонкі ўбачанай біяграфіі, [у:] Асоба і час: Беларускі біяграфічны альманах, вып. 1, Мінск: Лімарыус, 2009, с. 462-488.