
Запрашаем да навучання!
Беларускі Калегіюм – першая ў незалежнай Беларусі платформа дадатковай адукацыі, заснаваная ў 1997 годзе.
Мы прапануем навучанне па індывідуальнай праграме. У аснове – работа на творчых семінарах (т’ютары – Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Павал Баркоўскі, Генадзь Коршунаў, Іван Новік, а таксама на лекцыях і майстар-класах вядомых інтэлектуалаў, навукоўцаў, журналістаў, творчых асобаў.
Нашыя праграмы не дублююць праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.
Сертыфікат БК не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.
Навучанне бясплатнае.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаем студэнтаў(-к) старэйшых курсаў або асобаў з вышэйшай адукацыяй. Калі вы студэнт(-ка) малодшых курсаў, у асобных выпадках можам зрабіць выключэнне.
Дэдлайн для аплікацый – 25 лістапада 2020 г.
Пачатак навучання – са снежня 2020 г.
Мы прымаем на навучанне праз конкурс заявак – калі ласка, падбайце пра змястоўнае запаўненне анкеты.
Частыя пытанні
... і адказы
Тэрмін навучання складае два гады. Мы разлічваем, што за гэты час вы пройдзеце творчыя семінары і праслухаеце не менш за дзесяць лекцыйных курсаў, каб у выніку атрымаць сертыфікат. Падрабязней пра структуру навучання.
Так, можаце. Як і наведваць адвольную колькасць лекцыяў. Але ў гэтым выпадку вы не зможаце прэтэндаваць на сэртыфікат. Дзеля яго вы мусіце прайсці ўсе творчыя семінары і не менш за дзесяць лекцыйных курсаў за ўвесь тэрмін навучання.
Так. Набор у групы адбываецца на конкурснай аснове і базуецца на выніках анкетавання. Калі ласка, падбайце пра змястоўнае запаўненне анкеты ўвогуле і матывацыйныга ліста ў прыватнасці.
Заняткі адбываюцца ўвечары – пасля 18.30. Творчыя семінары і лекцыі – аўторак і серада. Лекцыйна-семінарскі сезон цягнецца ад кастрычніка да чэрвеня. Улетку адбываюцца летнія школы, адукацыйныя вандроўкі і спецыялізаваныя семінары.
Вы можаце скантактавацца з намі і атрымаць дадатковую інфармацыю праз info@belcollegium.by ці facebook.