Паступіць на філасофію і літаратуру

Cпецыялізацыя “Філасофія/літаратура”

1. Уласныя тэксты

2. Запоўненая анкета апліканта

Што лічыцца тэкстам?

Тэкстамі лічацца як друкаваныя, так і недрукаваныя матэрыялы: філасофскія эсэ, трактаты, празаічныя альбо паэтычныя тэксты, тэксты даследчыцкага, рэфератыўнага, журналісцкага ці іншага характару, эсэ на вольна абраную тэму і г.д.

Колькі тэкстаў я мушу падаць у якасці ўступных?

На спецыялізацыю “Філязофія/літаратура” вы можаце падаць у якасці ўступных адзін ці некалькі тэкстаў агульным памерам не менш за 5 тыс. знакаў. Згаданая лічба не тычыцца паэтычных тэкстаў. Вершы могуць мець адвольны памер, але іх агульная колькасць павінна быць не менш за 10.