Паступіць на журналістыку

Спецыялізацыя “Журналістыка: пачатковы курс”

Залічэнне на пачатковы курс адбываецца ва выніках сумоўя.  Другі курс, дзе прапануюцца майстар-класы і паглыбленае вывучэнне найбольш складанага – безумоўна, толькі для тых, хто прайшоў “пачатковую школу”.

Для пачатку патрабуецца:

Першае – і галоўнае! – вашая матывацыя. То бок, растлумачце, навошта вам трэба ўвязвацца ў гэтую вірлівую і часам небяспечную справу.

Другое: раскажыце, адкуль вы такіх матывацый набраліся:) Знаёмыя з рэпарцерам, што зарабляе болей за спецназаўца? Маеце сваякоў ці сяброў-журналістаў, што пазычаюць у вас на каву, але надта амбітныя і цікавыя пры гэтым? Хочаце па жыцці прайсці валадатарам лёсаў ці кніжак начыталіся пра тое, што такія валадатары існуюць? Нам будзе цікава.

Трэцяе: калі маеце штось надрукаванае, паказанае, азвучанае – прадэманструйце. Дабавіць шанцаў.

Увогуле, мы не шукаем упэўненых прафесіяналаў, каб “перавучваць”. Мы вітаем тых, хто хоча вучыцца журналістыцы ў сучасным разуменні вартасцяў гэтай прафесіі.