Археалагічная экспедыцыя “Палатыда” (28 ліпеня па 10 жніўня)

Калі вы жадаеце спасцігнуць дзэн, пачысціць карму, засвоіць ёгу і тэхніку грэблі рыдлёўкамі, паслухаць харошую музыку, здабць новыя веды, развучыць народныя і ўсякія іншыя песні і танцы, пакаштаваць экзатычных напояў і незвычайных страў… Словам, калі любое з гэтых “калі” пра вас – вам сюды!

палатыда
ШТО. Легендарная археалагічная экспедыцыя “Палатыда”.
ДЗЕ. Поўнач Беларусі, Расонскі раён, былая фартэцыя “Сокал” – калі канкрэтна, гэта в.Кульнёва, сутока рэк Дрысы і Нішчы. Гугл дакладна ведае, дзе гэта, я –пакуль не, таму падрабязнасці лепш спытаць у яго альбо гл.далей.
КАЛІ. Сярэдзіна лета-2016: з 28 ліпеня па 10-12 жніўня.
ХТО за гэтым стаіць. Інстытут гісторыі НАН Беларусі і асабіста чалавек-рухавік Марат Клімаў – кандыдат гістарычных навук, археолаг, “тата”, ініцыятар, ідэйны натхняльнік і нязменны кіраўнік экспедыцыі “Палатыда”.

палатыда 2

КАМУ ПАДЫДЗЕ.

* Тым, хто вучыцца на гісторыка – або не вучыцца, але цікавіцца, і хоча дакрануцца да яе – у літаральным сэнсе;
* Тым, каго, мякка кажучы, задзяўблі шум і тлум вялікага горада і патрэбная перазагрузка;
* Тым, хто цэніць не толькі all inc. і камфорт шматзоркавых атэляў, але і рамантыку намётаў ля вогнішча;
* Тым, хто лёгка заводзіць сяброў, любіць знаёміцца з новымі людзьмі;
* Тым, хто, наадварот, схільны да самоты і рэфлексіі;
* Тым, хто любіць гатаваць на вялікую сяброўскую кампанію;
* Тым, хто хоча пахудзець і заняцца фітнесам на свежым паветры;
* Тым, хто хоча паправіцца і, як у дзяцінстве, укладвацца днём на ціхі час;
* О, натуральна – бацькам і дзецям, незалежна ад узросту (у вас гарантавана будзе самая вялікая і незвычайная пясочніца :)))!

палатыда 3
Усе падрабязнасці –  па тэлефоне МТС 776*26*75.
Замест P.S. Калі хочаце, “Палатыда” – гэта летнік для дарослых. Калі жадаеце, гэта даўншыфтынг па-беларуску. Калі складзецца, “летагэтамаленькаежыццё”. Усё залежыць ад вас саміх.

You may also like...