“Беларусь і сучасныя палітыкі ідэнтычнасці”. Размова з Пётрам Рудкоўскім
by калегіюм · 09.03.2021
Трансляцыя падзеі
Падзея прайшла. Трансляцыю можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
Інтэлектуальная гісторыя посткамунізму
Беларусь і сучасныя палітыкі ідэнтычнасці
Што
Праблематыка ідэнтычнасці, сацыяльнай, культурнай, індывідуальнай, – заўсёды была важнай для філасофіі і сацыяльных навук. Якім чынам і навошта індывіды і сацыяльныя групы (вы)знаходзяць сваю тоеснасць, г.зн. саміх сябе, і доўжаць сябе ў часе? З якіх элементаў тоеснасць складаецца? Як і чаму яна змяняецца і хто адказны за гэтыя змены?
У апошняе дзесяцігоддзе да гэтых “вечных” пытанняў дадаліся наступныя: якім чынам тоеснасць звязана з уладай, панаваннем? Як сучасная ўлада скарыстоўвае тоеснасці дзеля сваіх мэтаў, спрыяючы падзелу грамадства на розныя, часам варожыя і антаганістычныя групы? І што грамадства можа такім стратэгіям супрацьпаставіць?
Гэтыя праблемы (палітыка ідэнтычнасці) знаходзяцца сёння ў цэнтры дэбатаў і дыскусіяў у сучаснай заходняй акадэміі.
Хто
Пётра Рудкоўскі
філосаф і палітычны аналітык, дырэктар BISS (Беларускага Інстытуту Стратэгічных Даследаванняў), выкладчык Беларускага Калегіюма (курс Прагматыка ідэнтычнасці).
Калі
11 сакавіка 2021 г. (чацвер), 19.00.