Комплексы і радасці моўнай палітыкі беларусаў

Запіс падзеі

Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

ЗНО. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ

Комплексы і радасці моўнай палітыкі беларусаў

Што

Моўнае пытанне — адно з самых важных і канцэптуальных пытанняў беларускай ідэнтычнасці. Зрэшты і беларускай палітыкі.

Ужо 30 год прайшло, як гэтае пытанне развіваецца ў межах незалежнай дзяржавы. Што змянілася за гэтыя 30 год. І ці маем мы цяпер нейкі план, як беларусізаваць беларусаў?

Ці дастаткова для гэтага двух запаветных слоў “адзіная дзяржаўная” ў Канстытуцыі?

Запрашаем паглядзець на гэта пытанне з пазіцыі практыкі.

Хто

Цімафей Акудовіч
гісторык, краязнаўца, экскурсавод.

Дзе

Zoom. Рэгістрацыя на размову праз спасылку.
Анлайн-трансляцыя на youtube-канале Калегіюма.

Калі

19 траўня 2022 г. (чацвер), 19.00.

You may also like...