Беларускае грамадства як унікальны аб’ект: размова з сацыёлагам Генадзем Коршунавым
by калегіюм · 07.12.2020
Трансляцыя падзеі
Падзея прайшла. Трансляцыю можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ГІСТОРЫЯ ПОСТКАМУНІЗМА
Беларускае грамадства як унікальны аб'ект: размова з сацыёлагам Генадзем Коршунавым
Што
Сёлета ў Беларусі “сацыяльнае” выбухнула.
Чаму выбухнула? І чаму сёлета? Чым ёсць “сацыяльнае”? Што зараз адбываецца – адаптацыя заходніх мадэляў, перапрацоўка “савецкай спадчыны” ці вынаходніцтва нечага прынцыпова новага?
Чым адметная беларуская сацыяльнасць – у гісторыі і ў сучаснасці? Чаму на Беларусь зараз глядзіць увесь свет і прыклады чаго мы даем Усходу і Захаду? І ў рэшце рэшт – навошта патрэбна сацыялогія і што, акрамя лічбаў, яна можа даць чалавеку і грамадству? Прыходзьце, паразмаўляем.
Хто
Генадзь Коршунаў
былы дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, кандыдат сацыялагічных навук, сёння вольны даследчык і аналітык, кіраўнік семінара "Беларуская сацыялогія / сацыялогія Беларусі" ў Беларускім Калегіюме.
Калі
10 снежня 2020 г. (чацвер), 19.00.