“Беларуская дзяржава ў часы пераменаў”. Працяг размовы з Генадзем Коршунавым
by калегіюм · 27.04.2021
Трансляцыя падзеі
Падзея прайшла. Трансляцыю можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ГІСТОРЫЯ ПОСТКАМУНІЗМУ
Беларуская дзяржава ў часы пераменаў
Што
Чым была дзяржава індустрыяльнага грамадства і чым яна мусіць стаць у лічбавую эпоху? Якія высновы пра дзяржаву, грамадства і ўладу мы можам зрабіць па выніках першых хваляў каронавірусу? У якім стане зараз беларуская дзяржава? Як і калі закладаліся тыя трэнды, што прывялі да сучаснай крызы? Што зараз адбываецца з дзяржаўнымі інстытуцыямі? І чаго нам чакаць з гэтых нагод?
Хто
Генадзь Коршунаў
былы дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, кандыдат сацыялагічных навук, сёння вольны даследчык і аналітык, кіраўнік семінара "Беларуская сацыялогія / сацыялогія Беларусі ў Беларускім Калегіюме.
Калі
29 красавіка 2021 г. (чацвер), 19.00.