СЕМІНАР:
БЕЛАРУСКАЯ КЛАСІКА ПА ЛІТАРАХ: ПАВОЛЬНАЕ ЧЫТАННЕ
На гэтым семінары мы адпрацуем навык павольнага чытання з разборам класічных тэкстаў у іх невідавочных дэталях. Большасць сэнсаў літаратурнага твора, як правіла, аказваецца неспасцігальнай для большасці чытачоў з-за таго, што добры літаратурны твор заўсёды моцна сканцэнтраваны, і колькасць важнай культурнай інфармацыі ў ім заўсёды шматкроць большая, чым колькасць значэнняў слоў альбо сказаў. Мы паспрабуем прачытаць усяго толькі некалькі сказаў, некалькі старонак ёмістых твораў – каб зразумець, якім чынам сэнсы ў літаратуры ствараюцца – і якім чынам мы можам іх адтуль браць.
Будзем чытаць:
- Паўлюк Багрым. “Хлопча малы” як дэтэктыў
- “Вянок” Багдановіча і таямніцы ягонага зместу
- “Паязджане” Купалы і “Завіруха” Гаруна: хто каго перапеў
- Шыфры і коды Юлія Таўбіна
- Фрэйд і Мар’я. Міхась Зарэцкі паглыбляецца ў псіхалогію
- Уладзімір Дубоўка і ягоная шыпшына: разбіраемся ў знакамітым вершы
- Дудар і Міцкевіч. Дзень народзінаў
Ганна Севярынец — беларуская выкладчыца, журналістка, пісьменніца, літаратуразнаўца, даследчыца беларускай літаратуры. Лаўрэатка прэміі “Экслібрыс” за эсэ “Беларуская мова: онтагенэз” (2014) і прэміі “Гліняны Вялес” за кнігу “Дзень святога Патрыка” (2017).
Больш пра выкладчыцу можна прачытаць тут.
Фота: Аліна Арлова