by калегіюм · 17.01.2023
ЗНО. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ
Пра нядаўна выдадзены раман “Там, дзе нас няма”, дзеяньні якога адбываюцца недзе ў паралельным сусьвеце, які ёсьць сатырычнай, радыкальна бязглуздай вэрсіяй Беларусі залаталіхіх дзевяностых гадоў.
Вы можаце загадзя задаць пытаньне госцю ў гэтай форме, а мы агучым яго падчас размовы.
Макс Шчур
беларускі і чэскі паэт, мысьляр, перакладнік, ляўрэат прэміі Гедройца за раман “Завяршыць гештальт”
Жывая трансляцыя на youtube-канале Калегіюма. Запрашаем далучацца.
upd
19 студзеня 2023 г. (чацьвер) а 19.00.
(першапачаткова памылкова пазначылі ня тую дату, але дзень тыдня той:)
Tags: Беларуская літаратураБеларускі калегіюмЗНОлітаратуралітаратурна-філасофская кавярня ЗНОМакс ШчурТам дзе нас няма