Café “Абдзіраловіч”: Вольга Гапеева і (раз)вітанні з Еўропай
by калегіюм · 02.06.2020
café “абдзіраловіч”
Хто і пра што
Новая рэчаіснасць перакрэслівае папярэдняе жыццё і абнуляе правілы гульні. Аскепкі мінулага, рэшткі традыцый,лапікавыя ўзгадкі пра істотна неістотнае… Час абнуляецца і гэта неадваротна і непазбежна.
Што засталося ў часы пандэміі ад аптымістычнага “Праекту Еўропа”? Што можа аўтар ў эпоху глабальнай небяспекі і развітання з былымі схемамі сэнсаў? Калі райтар саспявае да мемуараў і колькі каштуе траўматычны досвед у гіпермаркеце сучаснай літаратуры?
У гасцях у "Абдзіраловіча" - паэтка, перакладчыца і мыслярка Вольга Гапеева.
Калі
5 чэрвеня (пятніца) 2020 г.
19.00
пра праект
Café “Абдзіраловіч” - нефармальныя анлайн токі пад віртуальнай шыльдай. Вольныя размовы пра час і эпоху, прыват і глабал, цыркус падзеяў ды магію словаў. Канцэптуальны фрыстайл: смачна як кава, дзіўна як Беларусь.
Кожная тэма раскладаецца на тры галасы – Ігара Бабкова, Максіма Жбанкова і госця – каб пакінуць наўздагон смак драйвовай размовы ды файных напояў.
* у калажы выкарыстаныя фота Алісы Ахрамовіч, Максіма Шумліна і невядомага нам фатографа:)