Цэнтральная Еўропа: метамарфозы канцэпту. Размова з даследчыкам Аляксеем Кажарскім

Трансляцыя падзеі

Падзея прайшла. Трансляцыю можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

Інтэлектуальная гісторыя посткамунізма

Цэнтральная Еўропа: метамарфозы канцэпту

Што

“Цэнтральная Еўропа” – гэта ідэя з непрадказальным лёсам. За апошняе стагоддзе яна шмат разоў змянялася, і часамі нават пераходзіла ў сваю супрацьлегласць. Так, з Цэнтральнай Еўропы як сферы ўплыву імперыялістычнай Германіі – свайго кшталту “нямецкай Еўразіі” – сталася Цэнтральная Еўропа малых народаў, якія хочуць пазбавіцца чужога прыгнёту. Чароўныя метамарфозы на гэтым не скончыліся. Сённяшняя “Цэнтральная Еўропа”, здаецца, паступова адыходзіць ад таго разумення, якое ў яго ўкладалі дысідэнты і палітыкі падчас антытаталітарных рэвалюцый 1989 г. Што нас чакае на новым этапе?

Хто

Аляксей Кажарскі
PhD, даследчык, выкладчык ў Карлавым Універсітэце ў Празе і Універсітэце Каменскага ў Браціславе. Праходзіў стажыроўку ў якасці палітычнага аналітыка пры Праграме Развіцця ААН. Быў запрошаным даследчыкам універсітэтаў Осла (Нарвегія) і Тарту (Эстонія), Інстытута Гуманітарных Навук у Вене (Аўстрыя), факультэта сацыяльных навук Венскага Універсітэта (Аўстрыя), чытаў курс лекцый на факультэце міжнародных адносін БДУ. Аўтар манаграфіі “Eurasian Integration and the Russian World. Regionalism as an Identitary Enterprise” (Будапешт, 2019, выдавецтва Цэнтральнаеўрапейскага Унівесітэта).

Займаецца даследаваннямі Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы з перспектывы тэорый міжнародных адносін, даследаванняў рэгіяналізму і ідэнтычнасці і крытычнай геапалітыкі. З’яўляецца аўтарам шэрагу навуковых артыкулаў, надрукаваных у часопісах “Geopolitics”, “Problems of Post-Communism”, “Journal of Contemporary European Studies” ды інш.

Дзе

Платформа Zoom
Online-трансляцыя ў facebook

Рэгістрацыя па запісу
Падзея сустрэчы ў facebook

Калі

28 студзеня 2021 г. (чацвер), 19.00

You may also like...