“Ці можа машына думаць і што нам з таго”. Гутарка з Маргарытай Шаўцовай
by калегіюм · 16.06.2021
Запіс падзеі
Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
ЗНО. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ
Ці можа машына думаць і што нам з таго
Што
“Ці можа машына думаць?” – запытаўся “бацька штучнага інтэлекту” Алан Т'юрынг і адразу адказаў станоўча, прапанаваўшы ў якасці крытэра разумнасці машыны яе здольнасць пераканаўча імітаваць чалавечыя паводзіны. Нягледзячы на крытыку імітацыйнага падыходу, мы і дагэтуль з большага застаемся ў зададзеных Т'юрынгам межах. Але назапашаная за часы нашых развагаў і спробаў рэалізаваць машыннае мысленне веда спакваля падштурхоўвае нас абмяркоўваць не толькі прынцыповыя ці тэхнічныя пытанні разумовых здольнасцяў машыны, але і тое, як мы патрапілі і ўсё далей заглыбляемся ў кантэкст радыкальнай дэантрапалагізацыі мыслення.
Хто
Маргарыта Шаўцова
культуролаг, даследчыца ШІ, каардынатарка Беларускага Калегіюма.
Калі
17 чэрвеня 2021 г. (чацвер), 19.00.