Праграма прадугледжвае выкладанне асноваў сучаснай еўрапейскай палітыкі, эканомікі і культуры. Заняткі праводзяць вядучыя беларускія спецыялісты ў гэтай галіне. Апроч лекцыяў і семінараў, праграма ўключае майстар-класы, практычныя заняткі і летнюю школу.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў атрыманні новых ведаў пра Еўрапейскі саюз. Прыярытэт надаецца студэнтам старэйшых курсаў і асобам з вышэйшай адукацыяй ва ўзросце да 30 гадоў.
Праграма “Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура” арыентаваная на засваенне сучасных ведаў і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублюе існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных навучальных установаў.
Сертыфікат Калегіюму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.
Навучаньне ў Калегіюме – бясплатнае.
Набор навучэнцаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове і базуецца на выніках сумоўя.