Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага звязу

Выкладчыкі: Алесь Лагвінец, Вераніка Мазуркевіч

У рамках курсу вывучаюцца інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўразвязу. Асноўная мэта курсу – прадставіць студэнтам дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітык Еўразвязу, паказаць асноўныя мадэлі і характэрныя рысы эвалюцыі ЕЗ, развіць у студэнтаў навыкі аналізу еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў.
У першай частцы курсу разглядаюцца тэарэтычныя падыходы да азначэння інтэграцыі, гісторыя ўзнікненьня і развіцця еўрапейскай інтэграцыі, паўставанне і функцыі асноўных інстытуцый ЕЗ.
Другая частка прысвечаная разгляду абсягу права ЕЗ, стасункаў паміж нацыянальным і наднацыянальным правам, а таксама ключавым ды найбольш прасунутым сферам інтэграцыі, дзе кампэтэнцыя наднацыянальных органаў найбольшая. Разглядаецца пытанне глабальнай ролі ЕЗ.
У заключнай частцы асаблівая ўвага надаецца сучаснаму этапу развіцця інтэграцыйных працэсаў у ЕЗ, абумоўленых дастасаваннем яго інстытуцый у кантэксце беспрэцэдэнтнага пашырэння, а таксама сусветным фінансава-гаспадарчым крызісам. У рамках курсу адбываюцца дэбаты і абмеркаванні гісторыі дачыненняў, актуальных пытанняў ды мадэляў ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і аб’яднанай Еўропай.
Дадзены курс разлічаны на актыўны ўдзел студэнтаў і накіраваны на развіццё навыкаў вуснага і пісьмовага выказвання студэнтаў, на практыкаванне іхных аналітычных здольнасцяў.

Праграма курсу (pdf)