Выкладчык: Аляксандр Філіпаў
Асноўная мэта: азнаемленне з еурапейскiмi прынцыпамi good governance (належнага дзяржаўнага кiравання). Будуць разгледжаны асноўныя тэарэтычныя падыходы да дзяржаўнага кiравання, развiцце прынцыпаў належнага дзяржаўнага кiравання ў ЕС.
Значны акцэнт будзе зроблены на пытаннях эфектыўнасцi дзяржаўнага кiравання, а таксама на падыходах да прыняцце рашэнняў у сферы дзяржаўнага кiравання.
Асобна будуць разгледжаны розныя стратэгii барацьбы з карупцыяй з акцэнтам на лiберальных метадах.
У якасцi практычнага задання будзе дана ацэнка адной з беларускiх дзяржаўных праграм (па выбару группы) з пункту погляду прынцыпаў «належнага дзяржаўнага кiравання».
Меркаваныя вынiкi – азнаемленне з еўрапейскiмi прынцыпамi good governance (належнага дзяржаўнага кіравання).
Праграма заняткаў
№1
Уводзiны ў «належнае дзяржаўнае кiраванне». Цi бывае «неналежнае кiраванне»? Як вызначыць «належнасць» дзяржаўнага кiравання? Прынцыпы «належнага дзяржаўнага кiравання».
№2
Эфектыўнасць i дзейнасць дзяржаўнага кiравання. Як iх вымяраць? Ацэнка выдаткаў i выгад рэгуляторных i нерэгуляторных падыходаў у дзяржаўным кiраваннi.
№3
Аналiтычнае суправаджэнне працэсся прыняцця рашэнняў у дзяржаўным кiраваннi
№4
Барацьба з карупцыяй. Лiберальныя метады супрацьдзеяння карупцыi.
№5
Практычны занятак
Ацэнка адной з беларускiх дзяржаўных праграм з пункту погляду прынцыпаў «належнага дзяржаўнага кiравання».
Літаратура
- Good governance guide // http://www.goodgovernance.org.au/
- Good governance // http://www.coe.int/en/web/good-governance/
- Ромашевская, И. Чулицкая, Т. Реформирование системы государственного управления в Республике Беларусь: актуальные вызовы в контексте международного опыта // http://www.sympa-by.eu/sites/default/files/library/booklet_romashevskaya.pdf
- Качество государственного управления // http://www.sympa-by.eu/sites/default/files/library/quality_of_public_administration_rus_2015.pdf
- Принципы государственного управления // http://www.sympa-by.eu/sites/default/files/library/principles_ofpublic_administration_rus_2015.pdf
- Cartwright. H. Hardie. Evidence-based policy: a practical guide to make it better. – Oxford University Press, 2012.
- Rhodes. R.A.W. Understanding Governance: Ten Years On. – Organization Studies. 28(08).
- New Public Management is Dead – Long Live Digital-Era Governance // JPART -16. – 2005.