Еўрапейская і еўраатлантычная інтэграцыя (на прыкладзе краін Балтыі)

Выкладчык: Андрэй Валодзькін

На сёняшні дзень краіны Балтыі з’яўляюцца адзіным сярод краін былога СССР, хто паспяхова здзейсніў курс на паўнавартасную інтэграцыю ў ЕС і АПАД (NATO). Таму іх досвед уступлення ў гэтыя структуры з’яўляецца ў пэўнай ступені ўнікальным і ўяўляе вялікі інтарэс для іншых краін постсавецкай прасторы. У фармаце гэтага курсу будуць разгледжаны пытанні ўнутранай кансалідацыі і знешнепалітычных намаганняў краін Балтыі па абароне і здзяйсненні свайго еўраатлантычнага выбару, эвалюцыя іх стратэгій дасягнення гэтай мэты з улікам міжнароднай сітуацыі і неабходнасці пераканаць “старых” сябраў ЕС і АПАД у перавазе “плюсаў” свайго прыняцця над “мінусамі”, а таксама роля ў гэтых працэсах праектаў рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Паўночна-Усходняй Еўропе (хаця падыходы ЕС і АПАД да такога супрацоўніцтва значна адрозніваліся, аб чым таксама будзе ісці гаворка на занятках).

Шлях Балтыйскіх краін да еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі будзе падзелены на тры асноўных этапы. Першы – гэта фармаванне інтэграцыйнага курсу, ад фармулёўкі сваіх намераў далучыцца да АПАД і ЕС, да прызнання з боку гэтых структур у якасці кандыдатаў на ўступленне. Другі – стратэгіі далучэння і іх эвалюцыя у час, калі пытанне стаяла ўжо не аб тым, ці прымуць увогуле гэтыя краіны у ЕС і АПАД, а аб тым, калі і на якіх умовах гэта адбудзецца для кожнай з іх. Трэцці – змены ва ўнутраным і міжнародным становішчы краін Балтыі ў першае дзесяцігоддзе пасля ўступлення ў гэтыя структуры. Кожны з гэтых этапаў будзе аналізавацца па наступнай схеме: інтэграцыйныя захады і ініцыятывы краін Балтыі – рэакцыя з боку ЕС і АПАД – спрыяльныя і неспрыяльныя міжнародныя абставіны – роля рэгіянальнага супрацоўніцтва з суседзямі.

Паколькі працэсы еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі краін Балтыі развіваліся адначасова і, фактычна, былі дзвюмя асноўнымі складнікамі іх агульнай мэты замацавання свайго статусу ў якасці неад’емнай часткі Заходняй супольнасці, было вырашана наўмысна не падзяляць іх у межах курсу, а наадварот адлюстраваць паралельнае развіццё гэтых працэсаў і іх узаемасувязь.

 

Мэта курсу:

Стварыць у навучэнцаў уяўленне аб асноўных этапах і стратэгіях фармавання і здзяйснення курсу краін Балтыі на інтэграцыю ў ЕС і АПАД, навучыць аналізаваць унутраныя і знешнія фактары, што спрыялі і заміналі гэтаму працэсу.

Неабходныя базавыя кампетэнцыі:

Курс разлічаны на шырокае кола удзельнікаў, што цікавяцца міжнароднымі адносінамі ў Еўропе. Пажадана мець хаця б базавыя веды аб напрамках дзейнасці ЕС і АПАД, іх асноўных праграмах супрацоўніцтва з іншымі краінамі, а таксама афіцыйных ўмовах, выкананне якіх патрабуецца ад краін, што жадаюць далучыцца да гэтых арганізацый.

 Тэматычныя план

Тэма 1. Фармаванне курсу краін Балтыі на далучэнне да ЕС і АПАД і яго міжнароднае прызнанне.

Тэма 2. Ад прызнання да прыняцця – эвалюцыя інтэграцыйных стратэгій і пераадоленне апошніх перашкод.

Тэма 3. Змены ва ўнутраным і міжнародным становішчы краін Балтыі ў першае дзесяцігоддзе пасля ўступлення.

 Літаратура

  1. Аймерл, Д. Расширение Европейского союза на Восток: от Копенгагена до Копенгагена / Д. Аймерл. – Минск: ЕГУ, 2003. – 24 с.
  2. Володькин, А. Северное измерение Европейского союза и региональное сотрудничество на Балтике / А.А. Володькин // Журнал международного права и международных отношений. – 2006. – № 4. – С. 63 – 68.
  3. Володькин, А. Процесс расширения ЕС в Балтийском регионе / А.А. Володькин // Вести Института современных знаний. – 2007. – № 3. – С. 41 – 45.
  4. Володькин, А. Страны Балтийского региона и процесс восточного расширения НАТО / А.А. Володькин // Развитие Евро-атлантических ценностей в регионе Восточной Европы и международная безопасность: материалы круглого стола, Минск, 13 декабря 2007 г. – Минск: Посольство Литовской Республики в Республике Беларусь, 2008. – С. 59 – 65.
  5. Лиегис, И. Интеграция Латвии в НАТО – мечта или реальность? / И. Лиегис. – Рига: Министерство обороны Латвийской республики, 2000. – 36 с.
  6. Подопригора, Б. Перспективы и проблемы вступления в НАТО Латвии, Литвы и Эстонии / Б. Подопригора // Зарубежное военное обозрение [Электронный ресурс]. – 2001. – № 4. – Режим доступа: http://commi.narod.ru/txt/2001/0401.htm.
  7. Стратегия ЕС в отношении стран Балтии // Европейский обзор. – 1997. – № 40. – С. 12 – 13.
  8. Archer, C. The EU Foreign Policy in the Context of the Baltic Sea Region / C. Archer //EU Enlargement and Beyond: The Baltic States and Russia. / H. Hubel (ed.). – Berlin: Arno Spitz GmbH, 2002. – P. 21 – 40.
  9. Austin, D.F.C. NATO expansion and the Baltic States / D.F.C. Austin. – Camberley: Sandherst Military Academy, Conflict Studies Research Center. – 1999. – 15 p.
  10. Baltic Defence Co-operation – Main Joint Projects // Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Latvia [Electronic resource]. – 2003. – Mode of access: http://www.am.gov.lv/en/security/4494/4498/?print=on.
  11. Baltic Defence Co-operation: Ministry of Foreign Affairs (Estonia) // Consulate General of Estonia in Minsk [Electronic resource]. – 2002. – Mode of access: http://www.estemb.by/eng/nato/kat_361.
  12. Beazley, Ch. An EU Strategy for the Baltic Sea Region / Ch. Beazley // Baltinfo: The Official Newsletter of the Council of the Baltic Sea States. – 2006. – № 78. – 1 – 3.
  13. Estonia and NATO: Chronology // Estonian Ministry of Defence [Electronic resource]. – 2005. – Mode of access: http://www.mod.gov.ee/?op=body&id=318
  14. Gaenzle, S., Hubel, H. The Council of the Baltic Sea States and the EU: Dealing with Soft security Risks in an European Subregion / S. Gaenzle, H. Hubel //EU Enlargement and Beyond: The Baltic States and Russia. / H. Hubel (ed.). – Berlin: Arno Spitz GmbH, 2002. – P. 393 – 415.
  15. Hyde-Price, A. NATO and the Baltic Sea Region: Towards Regional Security Governance: NATO Research Fellowship Scheme 1998 – 2000 / A. Hyde-Price // NATO Academic Forum [Electronic resource]. – Birmingham: Institute for German Studies, University of Birmingham, 2000. – Mode of access: http://www.nato.int/acad/fellow/98-00/hyde.pdf.
  16. Klaiber, K.-P. The Baltic States in NATO’s Enlargement Strategy / K.-P. Klaiber // Lithuanian Foreign Policy Review – 1998. – № 2. [Electronic resource]. – Mode of access: http://www.lfpr.lt/index.php?id=64
  17. Paulauskas, K. The Baltics: from nation states to member states / K. Paulauskas. – Paris: EU Institute for Security Studies, 2006. – Occasional Paper № 62. – 43 c.
  18. Rupp, M.A. Negotiating Accession to the EU: The Case of the Baltic States / M.A. Rupp //EU Enlargement and Beyond: The Baltic States and Russia. / H. Hubel (ed.). – Berlin: Arno Spitz GmbH, 2002. – P. 125 – 143.
  19. Vitkus, G. Changing Security Regime in the Baltic Sea Region: NATO Euro-Atlantic Council Individual Research Fellowship 2000 – 2002 Programme / G. Vitkus // NATO Academic Forum [Electronic resource]. – Vilnius, 2002. – Mode of access: http://www.nato.int/acad/fellow/99-01/Vitkus.pdf.