Уводзіны ў эканоміку Еўрапейскага саюза

Выкладчык: Антон Болтачка

Курс «Уводзіны ў эканоміку Еўрапейскага саюза» з’яўляецца важнай часткай вывучэння заканамернасцяў і тэндэнцый развіцця сучаснай сусветнай эканомікі. Улічваючы хуткія тэмпы глабалізацыі, а таксама ўдзел у гэтым працэсе Беларусі, тэма атрымлівае яшчэ большую актуальнасць для нашага рэгіёну. Асабліва ўлічваючы, што Беларусь не толькі мяжуе з Еўрапейскім саюзам, але мае цесныя эканамічныя сувязі з асобнымі яго краінамі.

Праграмай прадугледжана вывучэнне як тэарэтычных, так і практычных пытанняў, звязаных з станаўленнем і развіццём эканомікі Еўрапейскага саюза. Заяўленая тэма ў тым ліку будзе даследавана праз прызму эканамічных крызісаў у гэтым рэгіёне, а таксама трансфармацыйных працэсаў, якія праходзілі ў свой час у былых сацыялістычных краінах, якія ўваходзяць сёння ў склад Еўрапейскага саюза. Асаблівая ўвага будзе нададзена сучаснаму стану інтэграцыйнага аб’яднання і перспектывам яго развіцця.

Мэта курса «Уводзіны ў эканоміку Еўрапейскага Саюза» складаецца ў фарміраванні ў слухачоў суцэльных ведаў аб эканоміцы Еўрапейскага саюза ў цэлым, і краін, якія ўваходзяць у яго склад, у прыватнасці.

 Тэматычныя план

  1. Фундаментальныя асновы развіцця эканомікі Еўрапейскага саюза: ад прыватнага да агульнага;
  2. Галоўныя ўрокі эканамічных крызісаў краін Еўрапейскага саюза;
  3. Трансфармацыйныя працэсы краін Еўрапейскага саюза: ад сацыялізму да рэалізму;
  4. Еўрапейскі саюз сёння і заўтра: на скрыжаванні дарог.

Літаратура

  1. Роббинс, Л. История экономической мысли: лекции в Лондонской школе экономики / пер. с англ. Н. В. Автономовой под ред. В. С. Автономова. — М.: Изд. Института Гайдара, – 2013.
  2. Кулишер М. И. История экономического быта Западной Европы. 9-ое изд. – Челябинск: Социум, – 2004.
  3. Мэддисон Э. Контуры мировой экономики в 1–2030 гг. Очерки по макроэкономической истории/ Пер. с англ. Ю.Каптуревского; под ред. О.Филаточевой. – М.: Изд. Института Гайдара, – 2012.
  4. Кембриджская экономическая история европы нового и новейшего времени. Том 1: 1700–1870 / пер. с англ. Ю. Каптуревского под ред. Т. Дробышевской. — М., 2013.
  5. Пшеворский, А. Демократия и рынок. Политические и экономические реформы в Восточной Европе и Латинской Америке /А. Пшеворский. – М.: «Российская политическая энциклопедия» (РОССПЭН). – 2000.
  6. Balcerowicz, L. Socialism, Capitalism, Transformation, Budapest: Central European University Press, – 1995.
  7. Hellman, J.S. Winners Take All: The Politics of Partial Reform in Postcommunist Transitions, World Politics, vol.50 (3), – 1998.
  8. Bruno, M. Crisis, Stabilization and Economic Reform: Therapy by Consensus, Oxford: Oxford University Press, – 1993.
  9. Fingleton, John, Damien J. Neven, and Paul Seabright, Competition Policy and the Transformation of Central Europe, London: Centre for Economic Policy Research, – 1996.
  10. OECD, Transition Report, London, – 2011-2014.
  11. UNECE, Statistical Appendix, Economic Survey of Europe, – 1998-2005