Выкладчык: Аляксей Ластоўскі
У межах дадзенага курса плануецца разгледзець асноўныя тэндэнцыі ў працы з мінулым у еўрапейскіх краінах пасля Другой сусветнай вайны. Асаблівая ўвага надаецца перапрацоўцы траўматычнага досведу ў Германіі, што стала падставай для фармавання агульнаеўрапейскай культуры памяці. Вылучаюцца асноўныя лініі пабудовы еўрапейскай памяці, аналізуецца іх магчымасці і абмежаванні. Таксама асобна разглядаецца рэгіён Усходняй Еўропы, дзе посткамуністычная трансфармацыя характарызуецца паўставаннем гістарычнай палітыкі з будаўніцтвам вобраза нацый-ахвяраў двух таталітарных рэжымаў.
У межах юбілейнага года цікавасць уяўляе і звяртанне да Першай сусветнай вайны, асноўныя стратэгіі ўзгадвання і мемарыялізацыі гэтай падзеі. У выніку слухачы курса мусяць атрымаць уяўленне пра галоўныя адметнасці еўрапейскай палітыкі памяці.
Тэматычныя план
1. Гістарычная памяць як траўма: нацызм, Халакост і аб’яднанне Еўропы
2. Еўрапейская памяць: будаўніцтва праз нацыянальныя межы
3. Гістарычная палітыка ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне: “супольнасць ахвяраў”
4. “Вялікая” ці “забытая” вайна?
Літаратура
1. European Memory. Contested Histories and Politics of Remembrance. Oxford, 2010.
2. Myth and Memory in the Construction of Community. Historical Patterns in Europe and Beyond. Ed. by Bo Strath. Bruxelles, 2000.
3. Pamięć zbiorowa i kulturowa. Współczesna perspektywa niemiecka, red. M. Saryusz – Wolska, Kraków 2009.
4. Past in the Making: Historical revisionism in Central Europe after 1989. Budapest, 2008.
5. Ассман А. Простори спогаду. К., 2012.
6. Європа та її болісні минувшини. Ред. Ж. Минк, Л. Неймаер. – К., 2012.
7. Историческая политика в XXI веке. Ред. А. Миллер, М. Липман. – М., 2012.
8. Копосов Н. Память строгого режима. – М., 2011.
9. Память о войне 60 лет спустя: Россия, Германия, Европа. Ред. М. Габович. – М., 2005.
10. Украіна модерна. Спецыяльны нумар “Гістарычная памяць”. 2009. №4.
11. Франция – память. СПб., 1999.