Выкладчык: Вадзім Мажэйка.
Лекцыя 1. Што такое еўрапейская культура?
Эвалюцыя тэрмінаў “культура” і “Еўропа”. Іх шырокія і вузкія разуменні. Як успрымаюць і разумеюць культуру ў заходняй і ўсходняй цывілізацыйных традыцыях. Як змянялася стаўленне да культуры ў еўрапейскай філасофіі. Як склалася эвалюцыя еўрапейскіх культурных практык за 23 стагоддзя: ад дрэўнегрэцкага “De Agri Cultura” да беларускай “агра-культуры”.
Лекцыя 2. Як еўрапейская культура і еўрапейскі саюз уплываюць адзін на аднаго. Культурная палітыка Еўрапейскага саюза.
Існуюць розныя і часам нават супрацьлеглыя меркаванні пра сутнасць Еўрапейскага саюза. Яго можна лічыць лагічным вынікам развіцця еўрапейскай культуры і цывілізацыі, іх квінтэсэнцыяй – альбо выпадковай памылкай, якая супярэчыць тэндэнцыям развіцця еўрапейскай культуры. Цікавыя аргументы як аднаго, так і іншага боку. Пры гэтым еўрапейская культура і Еўрапейскі саюз уплываюць адзін на аднаго. Архітэктура і архітэктоніка Еўрапейскага саюза шмат у чым абумоўленыя еўрапейскай культурнай традыцыяй. І, адпаведна, культурная палітыка Еўрапейскага саюза ўплывае на еўрапейскую культуру: як мэтанакіравана, гэтак і апасродкавана.
Лекцыя 3. Культурныя выклікі і мажлівасці для Еўрапейскага саюза.
Павялічваецца уплыў глабалізацыі на Еўропу і Еўропы на глабалізацыю. Відавочным выклікам апошняга часу стала міграцыя і яе крызіс. У культурным плане гэта пытанне успрымання і уплыву “іншага”. Як культура рэагуе на вонкавую і ўнутраную агрэсію? Што дае міграцыя Еўрасаюзу і еўрапейскай культуры: гэта кровапусканне п’яўкамі альбо запатрабаваная свежая кроў?
У гэтым кантэксце можна казаць пра “Бабульку Еўропу”. Што яна ўяўляе сабой сёння ў культурным сэнсе і што яе чакае: поспех, стабільнасць, смерць альбо перараджэнне?
Невырашаным застаеца пытанне стану Еўрапейскага саюза (федэрацыя/канфедэрацыя) і суадносіны “моцнай дзяржавы” и “мяккай сілы” у сучаснай еўрапейскай культуры: што тут з’яўляецца анахранізмам, а на што расце попыт у грамадстве?
Працэсы істэрнізацыі Еўропы і вестэрнізацыі свету. Да цыклічнасці гісторыі: вестготы і “магрыбізацыя”, Адраджэнне і Рэканкіста, Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў.
Лекцыя 4. Беларусь у еўрапейскай культурнай прасторы.
Наша краіна знаходзіцца на цывілізацыйным разломе. Куды ісці: Еўропа, “русский мир”, трэці шлях? Як адказваць на выклікі гісторыі: хто мы, дзе мы, куды мы ідзем? Пры гэтым зіма 2013-2014 гадоў пакінула Беларусь апошняй, хто не вызначыўся ў Еўропе з такімі арыенцірамі.
Якія існуюць глыбінныя прычыны сістэмных хібаў культурнай палітыкі Беларусі? Чаму культурная палітыка мяккай беларусізацыі – гэта рэакцыя на пажар: надзвычай актуальная, але не своечасовая. Як выходзіць на адэкватны ўзровень культурнай палітыкі з існуючага стану. І якой у такім выпадку будзе будучыня культурнай палітыкі мяккай беларусізацыі (не толькі асобнага істотнага кейсу, але і стратэгічнага пытання).
Літаратура
- Шпенглер, Освальд. Закат Европы. – М.: Мысль, 1993
- Хантингтон, Сэмюэль. Столкновение цивилизаций. — М.: АСТ, 2003
- Панкадж Гемават. Мир 3.0: Глобальная интеграция без барьеров. — М.: Альпина Паблишер, 2013
- Брукс, Дэвид. Бобо в раю. Откуда берется новая элита. – М.: Ад Маргинем, 2013
- Уотт У. М., Какиа П. Мусульманская Испания. – М.: Наука, 1976.
- Будущее Беларуси. Взгляд молодых экспертов. – Минск: Либеральный клуб, 2014
- Можейко, М.А. От «этики кодекса» к «этике творчества»: трансформация нравственного сознания в современной культуре // Творческое наследие семьи Рерих в диалоге культур: философские аспекты осмысления: Сб. науч. трудов Мн.: Технопринт, 2005. С. 288–322.
- Анализ предвыборного интервью президента: мягкая белорусизация, дефицит доверия и неготовность к диалогу в обществе // http://goo.gl/4hYySz
- Власти Беларуси присоединяют страну сами не знают к чему // http://naviny.by/rubrics/culture/2013/09/16/ic_articles_117_183021/
- Лукашенко заговорил о культурной политике // http://nmnby.eu/news/analytics/5165.html
- Пётра Пятроўскі. Як уладам правесьці мяккую беларусізацыю? // http://goo.gl/mvUDhA
- The future of the European Union. The choice // http://www.economist.com/node/21555916
- Creative Europe EU programme // http://ec.europa.eu/programmes/creative-europe/opportunities/index_en.htm