Усходняя палітыка Еўрапейскага саюза. Дачыненні ЕС і Беларусі

 

Выкладчык: Яўген Прэйгерман

Мэта курса – палепшыць разуменне таго, як функцыянуе ўсходняе вымярэнне Еўрапейскай палітыкі суседства (ЕПС) і якім чынам гэта палітыка працуе ў дачыненнях ЕС з Беларуссю.

Курс складаецца з двух блокаў. У першым разглядаецца ўзнікненне і развіццё усходняй палітыкі ЕС напярэдадні і пасля пашырэння ЕС у 2004 годзе. Асаблівая ўвага надаецца ўмовам і фактарам узнікнення ЕПС, яе мэтам і інструментам, эвалюцыі і папярэднім вынікам. Удзельнікі курса азнаёмяцца з асноўнымі афіцыйнымі дакументамі, якія заклалі падмурак ЕПС і вызначылі яе далейшую трансфармацыю, а таксама з аналітычнымі (даследчымі) працамі, якія дэманструюць моцныя і слабыя бакі ЕПС і прапануюць шляхі яе рэфармавання. Падобным чынам разглядаецца і праграма “Ўсходняе партнёрства”: вытокі і фактары ўзнікнення, структура і змястоўнае напаўненне, эвалюцыя і асноўныя праблемы. Галоўны акцэнт робіцца на сучасным стане “Усходняга партнёрства” і перспектывах яго далейшага развіцця на фоне росту рэгіянальных выклікаў з-за крызісу ва Ўкраіне.

Другі блок курса асобна прысвечаны дачыненням ЕС і Беларусі. Даецца храналогія асноўных падзей у адносінах з 1991 года, аналізуюцца паводзіны бакоў і фактары няўстойлівасці адносінаў. Дачыненні ЕС і Беларусі разглядаюцца як на выключна двухбаковым узроўні, так і ў шматбаковым фармаце ЕПС і “Усходняга партнёрства”. Асаблівая ўвага таксама надаецца пытанню пра магчымыя перспектывы гэтых дачыненняў.

Курс будзе мець пераважна інтэрактыўны характар. Для лепшага засваення ведаў і развіцця аналітычых (крытычных) падыходаў да тэматыкі курса ўдзельнікам будуць прапанаваны розныя дыскусійныя фарматы.

 

Тэматычныя план

Лекцыя 1. “Усходняя палітыка ЕС: Еўрапейская палітыка суседства і “Усходняе партнёрства””.

Семінар 1. “Усходняя палітыка ЕС: ад пашырэння да інтэграцыі “без інстытутаў””.

Семінар 2. “Cённяшні стан усходняй палітыкі ЕС: перспектывы ў кантэксце рэгіянальных выклікаў”.

Лекцыя 2. “Дачыненні ЕС і Беларусі”.

Семінар 3. “Дачыненні ЕС і Беларусі: фактары няўстойлівасці”.

Семінар 4. Выніковы семінар.

 

Літаратура

Council of the European Union (2009) ‘Joint Declaration of the Prague Eastern Partnership Summit’, 7 May 2009, 8435/09 (Presse 78).

Cremona, M., Hillion, C. (2007) ‘L’Union fait la force? Potential and limitations of the European Neighbourhood Policy as an integrated EU foreign and security policy’, in Copsey, N. and Mayhew, A. (eds) European Neighbourhood Policy: the Case of Ukraine. SEI Seminar Papers Series No 1 [online]. Available from: http://www.wider-europe.org/files/CremonaHillion2007.pdf.

European Commission (2003) ‘Wider Europe – Neighbourhood: A New Framework for Relations with our Eastern and Southern Neighbours’, Communication, 11 March 2003, COM (2003) 104 final.

European Commission (2004) ‘European Neighbourhood Policy. Strategy Paper’, Communication, 12 May 2004, COM (2004) 373 final.

European Commission (2006) ‘On Strengthening the European Neighbourhood Policy’, Communication, 4 December 2006, COM (2006) 726 final.

European Commission (2007) ‘A Strong European Neighbourhood Policy’, Communication, 5 December 2007, COM (2007) 774 final.

European Commission (2008) ‘Eastern Partnership’, Communication, 3 December 2008, COM (2008) 823 final.

European Commission (2010b) ‘European Neighbourhood Policy – Strengthening the ENP’ [online]. Available from: http://ec.europa.eu/world/enp/strengthening_en.htm.

Gnedina, E. and Popescu, N. (2012) ‘The European Neighbourhood Policy’s First Decade in the Eastern Neighbourhood’, Center for International and European Studies, Neighbourhood Policy Paper No. 3 [online]. Available from: http://www.academia.edu/2485299/The_European_Neighbourhood_Policy_s_First_Decade_in_the_Eastern_Neighborhood.

Hillion, C., Mayhew, A. (2009) ‘The Eastern Partnership – something new or window-dressing’. Sussex European Institute, SEI Working Paper No 109 [online]. Available from: http://www.sussex.ac.uk/sei/documents/wp_109.pdf.

Landaburu, E. (2006) ‘From Neighbourhood to Integration Policy: Are there concrete alternatives to enlargement?’ Centre for European Policy Studies, CEPS Policy Brief No. 95 [online]. Available from: http://www.ceps.eu/files/book/1305.pdf.

Lehne, S. (2014) ‘Time to Reset the European Neighbourhood Policy’, Carnegie Europe, Paper [online]. Available from: http://carnegieeurope.eu/publications/?fa=54420#.

Moshes, A. (2008) ‘Slowly But Surely? The European Neighbourhood Policy as a New Framework for Transatlantic Integration’, PONARS Eurasia Policy Conference, Policy Memos Nos 11-39, pp. 11-16.

Patten, Ch. and Solana, J. (2002) Joint letter by EU Commissioner and the EU High Representative for Common Foreign and Security Policy on Wider Europe, 7 August 2002 [online]. Available from: http://ec.europa.eu/world/enp/pdf/_0130163334_001_en.pdf.

Popescu, N. and Wilson, A. (2011) ‘Turning Presence into Power: the EU and its Eastern Neighbourhood, European Council on Foreign Relations, ECFR Policy Brief No. 31 [online]. Available from: http://www.ecfr.eu/page/-/ECFR31_ENP_AW.pdf.

Preiherman, Y. (2013) ‘Belarus-EU: Is There a Chance to Break the Vicious Circle?’, Liberal Club, Analytical Note [online]. Available from: http://liberalclub.biz/?p=14379.

Schimmelfennig, F. (2008) ‘EU Political Accession Conditionality after the 2004 Enlargement: Consistency and Effectiveness’, Journal of European Public Policy, 15(6), pp. 918-37.

Smith, K. (2008) European Union Foreign Policy in a Changing World. Cambridge: Polity Press.

Прейгерман, Е. (2014) «Развитие диалога Беларуси с европейскими структурами: как расширить рамки возможного?», аналитическая записка «Либерального клуба», № 7/2014 [электронный ресурс]. Режим доступа: http://liberalclub.biz/?p=15433.

Шадурский, В. (2003) «Отношения Республики Беларусь и Европейского союза: внутренний и внешний контекст», Белорусский журнал международного права и международных отношений, №1 [электронный ресурс]. Режим доступа: http://evolutio.info/content/view/611/54/.