Два Арфеі: параўнальнае абагаўленне. Лекцыя Андрэя Хадановіча №2

Пачатак: 10.03 (19:00)
Літаратурны музей Петруся Броўкі

(Мінск, вул. Карла Маркса, 30 кв. №4)

Літаратурны музей Петруся Броўкі і грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашаюць на публічныя лекцыі паэта і перакладчыка, выкладчыка Беларускага калегіўма Андрэя Хадановіча, які прапануе ўсім, хто не спалохаецца, пяць літаратурных вандровак у таварыстве мёртвых (вядома ж, здольных яшчэ як ажываць!) аўтараў.

Літаратар пазнаёміць слухачоў са сваімі ўлюбёнымі французскімі і польскімі паэтамі, пагаворыць пра найважнейшых для сябе беларускіх лірыкаў, спыніцца на праблемах мастацкага перакладу паэзіі – і нават тэкстаў песень.

У межах сустрэчаў – развагі, інтэрпрэтацыі, вершы ў арыгінале і беларускіх перакладах, спевы, інтэрактыўныя віктарыны з прызамі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”!

Хадан2

Вечар другі
ДВА АРФЕІ: ПАРАЎНАЛЬНАЕ АБАГАЎЛЕННЕ
(Гіём Апалінэр і Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі)

– “Сямю шпагамі меланхоліі…”: дзіцячыя хваробы дэкадансу.
– “Песні (не)шчаслівага ў каханні”. Мост як любоўны топас.
– (М)узы Гіменея: эпіталамы з сіропам і без.
– “Зона” – тэрыторыя авангарду. Лірычны эпас Галчыньскага.
– Буало: перазагрузка. Сімультанізм. Урбаністыка. Гратэск.
– “Ёсць хутчэй быў палонны…”. Паэт і вайна.
– Тэатр аднаго (і яшчэ аднаго) сюррэаліста.
– “Колькі нонсэнсу ў паэзіі й колькі паэзіі ў нонсэнсе?”
– “…Зайздросціць росту цыркача”: паэты ў беларускіх перакладах.

Спецыяльная госця – Марыя Пушкіна.

Наступныя лекцыі пройдуць 17, 24 і 31 сакавіка ў 19.00.

Уваход у музей 15 000 руб.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30 кв. №4)

Кантактная інфармацыя: (017) 327-27-50.

You may also like...