Дыскусія “Краёвая ідэя: пераацэнка палітычнага і культурнага значэння” – 19 сакавіка

afisha krajowcy

Інстытут “Палітычная сфера” і Беларускі Калегіюм пры падтрымцы Польскага  Інстытута ў Мінску 19 сакавіка запрашаюць на дыскусію “Краёвая ідэя:  пераацэнка палітычнага і культурнага значэння” і прэзентацыю  электроннай версіі выдання “Анталогіі краёвай ідэі: пачатак ХХ ст.”.

У дыскусіі бяруць удзел адзін з першых даследчыкаў краёвай ідэі – Ян  Юркевіч, прафесар Познаньскага ўніверсітэта (Польшча), а таксама вядомыя  беларускія даследчыкі – Алесь Смалянчук, Андрэй Казакевіч, Алесь  Пашкевіч, Ігар Бабкоў.
Падчас абмеркавання плануецца закрануць пытанні:

– Якое месца краёвая ідэя займае ў палітычнай і інтэлектуальнай гісторыі  рэгіёну?

– Якія асноўныя палітычныя і культурныя ідэі развіваліся краёўцамі?

– Як спадчына краёвай ідэі выкарыстоўваюцца ў культурнай прасторы і палітычным жыцці Беларусі, Літвы і Польшчы?

– Якія аспекты краёвай ідэі захоўваюць сваё значэнне сёння?

Дыскусія будзе спалучана з прэзентацыяй электроннай версіі выдання “Анталогіі краёвай ідэі: пачатак ХХ ст.”, падрыхтаванай Інстытутам “Палітычная сфера”.

Пачатак – а 18.30 у гатэлі “Манастырскі” (вул. Кірылы і Мяфодзія, 6).

 

You may also like...