Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць

Запіс падзеі

Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

ЗНО. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ

Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць

Што

Ці можна паставіць знак роўнасці паміж мовай і нацыяй, мовай і ідэнтычнасцю? Чым увогуле з’яўляецца мова для нацыі? Ці трэба нацыянальная мова для сучаснай дзяржавы?

Лекцыя будзе прысвечана некалькім хвалям нацыянальнай палітыкі беларусізацыі і іх вынікам.
Першая хваля адбывалася на працягу 1924–1929 гг. у міжваеннай БССР, другая хваля – пачалася пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі і прыняцця закона аб беларускай як адзінай дзяржаўнай мове ў студзені 1990 г. і скончылася разам з рэферэндумам 14 мая 1995 г., калі другое месца дзяржаўнай мовы зноў заняла мова руская.

На лекцыі закрануцца пытанні прасоўвання беларускай мовы, а таксама звязаныя з гэтым працэсы фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці і сучаснай беларускай нацыі.

Хто

Алена Маркава
Ph.D. (доктар гісторыі), кафедра гісторыі Факультэта гуманітарных даследванняў Карлава ўніверсітэта

Дзе

Zoom. Рэгістрацыя на размову праз спасылку.
Анлайн-трансляцыя на youtube-канале Калегіюма.

Калі

26 траўня 2022 г. (чацвер), 19.00.

You may also like...