Фестываль нефармальнай адукацыі

Беларускі Калегіум прыняў чынны ўдзел у працы V Фестываля нефармальнай адукацыі, які адбываўся ў Мінску 5-6 снежня 2014 г. Да ўдзелу ў фестывалі былі запрошаныя прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, якія працуюць у сферы нефармальнай і дадатковай адукацыі ў Беларусі, а таксама ў краінах СНД і Еўропы.

Кіраўнік аддзялення найноўшай гісторыі Беларускага Калегіюма Аляксей Ластоўскі

Кіраўнік аддзялення найноўшай гісторыі Беларускага Калегіюма Аляксей Ластоўскі

Кіраўнік аддзялення найноўшай гісторыі Беларускага Калегіюма Аляксей Ластоўскі выступіў з дакладам “Культуры памяці і забыцця ва Ўсходняй Еўропе”, які адкрываў паседжанне секцыі “Культура памяці ў нефармальнай адукацыі” 5 снежня.

Удзельнікі Фестываля нефармальнай адукацыі

Удзельнікі Фестываля нефармальнай адукацыі

На наступны дзень у межах Фестываля нефармальнай адукацыі таксама адбылася прэзентацыя навучальнай дзейнасці Беларускага Калегіюма .

You may also like...