“Фігуры і канцэпты беларускай (р)эвалюцыі 2: словы і рэчы”. Павал Баркоўскі – Генадзь Коршунаў.
by калегіюм · 02.11.2021
Запіс падзеі
Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ГІСТОРЫЯ ПОСТКАМУНІЗМУ
"Фігуры і канцэпты беларускай (р)эвалюцыі 2: словы і рэчы". Павал Баркоўскі – Генадзь Коршунаў
Што
Інтэлектуальнае падарожжа па вузлавых кропках краіны, якую мы раптам набылі ў мінулым годзе. Спроба канцэптуальна зачапіць Падзею, якая відавочна зачапіла кожнага з нас. Працяг публічнай работы з канцэптамі, вобразамі і ідэямі беларускай (р)эвалюцыі: літары В–Я.
Другая сустрэча публічнага семінара “Інтэлектуальная Гісторыя Посткамунізма” у акадэмічным годзе 2021.
Хто
Павел Баркоўскі
філосаф, кандыдат навук (2005), даследчык, арганізатар і ўдзельнік незалежных адукацыйных і культурна-асветніцкіх ініцыятыў.
Генадзь Коршунаў
беларускі сацыёлаг, спецыяліст у галіне сацыяльнай структуры, працэсаў і інстытутаў. Кандыдат сацыялагічных навук (2007), дацэнт (2015).
Калі
4 лістапада 2021 г. (чацвер), 20.00.