“Фігуры і канцэпты беларускай (р)эвалюцыі 3”. Павал Баркоўскі – Генадзь Коршунаў
by калегіюм · 30.11.2021
Запіс падзеі
Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ГІСТОРЫЯ ПОСТКАМУНІЗМУ
"Фігуры і канцэпты беларускай (р)эвалюцыі 3". Павал Баркоўскі – Генадзь Коршунаў
Што
Працяг працы над слоўнікам беларускай рэвалюцыі (літары І-Я).
Першасная спроба акрэсліць найбольш падставовыя паняцці, з дапамогай якіх мы мяркуем схапіць базавую Падзею, не азначае яшчэ канчатковага замацавання канцэптуальнай мапы. Некаторыя паняцці могуць быць змененыя ці сінтэзаваныя ў адно іншае пры больш пільным наглядзе і назіранні. Шэраг тэм і канцэптуальных фігур шчыльна паміж сабой перасякаюцца, і гэта дае нам падставу для стварэння тэматычных фокусаў, у межах якіх будзе ажыццяўляцца наступны пільны разгляд.
Трэцяя сустрэча публічнага семінара “Інтэлектуальная Гісторыя Посткамунізма” у акадэмічным годзе 2021.
Хто
Павел Баркоўскі
філосаф, кандыдат навук (2005), даследчык, арганізатар і ўдзельнік незалежных адукацыйных і культурна-асветніцкіх ініцыятыў.
Генадзь Коршунаў
беларускі сацыёлаг, спецыяліст у галіне сацыяльнай структуры, працэсаў і інстытутаў. Кандыдат сацыялагічных навук (2007), дацэнт (2015).
Калі
2 снежня 2021 г. (чацвер), 19.00.