“Фігуры і канцэпты беларускай (р)эвалюцыі: картаграфуем рэальнасць краіны”. Павал Баркоўскі – Генадзь Коршунаў
by калегіюм · 18.10.2021
Запіс падзеі
Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ГІСТОРЫЯ ПОСТКАМУНІЗМУ
“Фігуры і канцэпты беларускай (р)эвалюцыі: картаграфуем рэальнасць краіны”. Павал Баркоўскі – Генадзь Коршунаў
Што
Грамадскія працэсы і пераўтварэнні, якія адбываюцца апошнія некалькі гадоў і яскравай кульмінацыяй якіх зрабіўся жнівень 2020 г., патрабуюць новых інструментаў аналіза. Адным з такіх інтрументаў можа быць слоўнік/тэзаўрус Беларускай (Р)эвалюцыі. У ім робіцца спроба скласці мапу базавых паняццяў, тэрмінаў, метафараў, знойдзеных у рэальнасці ці створаных аналітыкамі, з дапамогай якіх мы разумеем гэтую Падзею. Такая мапа (дапа)можа адлюстраваць контуры беларускага грамадства ў яго найноўшай гісторыі і зрабіцца паролем для ўвахода ў будучыню.
Публічны семінар “Інтэлектуальная Гісторыя Посткамунізма” з Паўлам Баркоўскім. Першая сустрэча новага акадэмічнага года.
Хто
Павел Баркоўскі
філосаф, кандыдат навук (2005), даследчык, арганізатар і ўдзельнік незалежных адукацыйных і культурна-асветніцкіх ініцыятыў.
Генадзь Коршунаў
беларускі сацыёлаг, спецыяліст у галіне сацыяльнай структуры, працэсаў і інстытутаў. Кандыдат сацыялагічных навук (2007), дацэнт (2015).
Калі
21 кастрычніка 2021 г. (чацвер), 20:00.