Ганна Барвенава. Цела і ягоная абалонка

Цела і ягоная абалонка

Як беларусы ставіліся да голага цела і распушчаных валасоў? Чаму Хрыстос на сярэднявечных іконах аголены, а на іконах сучасных – апрануты? Чаму ў традыцыйнай беларускай культуры на святы распранаем дзяўчыну, упрыгожваем яе зелянінай і кветкамі і вядзем па вуліцы? Чаму мужчына без парток засяваў ніву?

Чаму ў раннім Сярэднявеччы княгіня закрывала сваё цела ад шыі да пят, а з часоў готыкі пачала паказваць сваю гнуткую шыю і падкрэсліваць (псеўда)цяжарнасць?  Чаму на гравюрах выданняў Францыска Скарыны каралева дэманструе свае пышныя грудзі, стан, ногі і упрыгожвае распушчаныя валасы вянком, а яе фаварыткі не маюць такога права?

Як беларускі мужчына на працягу тысячагоддзя падкрэсліваў сваю моц і мужнасць праз вайсковы рыштунак і касцюм? Чаму жупановы строй з шырокім «слуцкім поясам» беларускі шляхціц насіў 300 год? Што з набытага захавалася сёння ў строях ваенных і міліцыянераў?

На гэтыя і іншыя пытанні паспрабуем адказаць разам. А таксама прасачыць, як узаемазвязаныя павага да свайго знешняга выгляду і дэманстрацыя цела са свабодай у грамадстве. Як карэлюе догляд за целам і касцюм з унутранай свабодай і самарэалізацыяй асобы. Як спадчына гісторыі ўбрання паўплывала на адрозненні знешняга выгляду беларускіх мужчын і жанчын у савецкія часы? Як мы выглядаем сёння?

Калі?

Даты хутка будуць:)

Ганна Барвенава

Кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт. 

Загадчыца аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Дадатковая інфармацыя: info@belcollegium.by