Ганна Севярынец. Непаслухмяныя дзеці Кастрычніка. Этыка, эстэтыка, паэтыка і палітыка “Маладняка”

Непаслухмяныя дзеці Кастрычніка. Этыка, эстэтыка, паэтыка і палітыка "Маладняка"

У цыкле з чатырох лекцый будуць разгледжаны гістарычныя, палітычныя, эстэтычныя перадумовы і абставіны ўзнікнення першага беларускага літаратурнага аб’яднання, пазначаны кантэкст і гіпертэкст існавання беларускага мадэрну, прааналізаваны асноўныя накірункі творчага пошуку і літаратурнай дыскусіі, разбураны хрэстаматыйныя міфы пра “Маладняк” – і, магчыма, знойдзены рэцэпты супраць з’яўлення міфаў новых.
1. Палітыка і “Маладняк”. У лекцыі асвятляеца гісторыя стварэння аб’яднання, аналізуюцца ўзаемадачыненні літаратуры і ўлады часоў дзяржаўнага будаўніцтва, нацыястварэння і беларусізацыі, разглядаюцца глыбінныя палітычныя працэсы, што ўплывалі на літаратурны працэс дваццатых.
2. Паэтыка “Маладняка”. Беларускі мадэрн у бурапене часу: ці здолеў ён нарадзіцца, чым сілкаваўся, куды ішоў і што здолеў пакінуць па сабе.
3. Этыка літпрацэсу дваццатых. “Маладняк” у грамадскім і літаратурным дыскурсе дваццатых: адкрытыя лісты, гучныя выступы, спрэчкі, хайпы, хейтары і трэндсэтары міжваеннага часу.
4. Эстэтыка “пралетарскай” літаратуры. Паэзія “па заказе” і “без заказу”, вершы “для газеты” і “у стол”: паміж гэтымі няроўнымі па колькасці, якасці і значнасці гіпертэкстамі міжваеннай літаратуры – бездань. Што насамрэч пісалася “маладнякоўцамі” і што лічылася вартым – не напаказ, а насамрэч, а таксама – “ТАВІЗ” як спадчыннік “Маладняка”.

Калі?

19, 26 лютага,

4, 11 сакавіка

2020 г.

Ганна Севярынец

Пісьменніца, настаўніца, літаратуразнаўца.  Аўтарка кнігаў «Дзень святога Патрыка», «Гасцініца “Бельгія”». Лаўрэатка прэміі «Гліняны Вялес» (2017).

Дадатковая інфармацыя: info@belcollegium.by