Ганна Севярынец

Пісьменнікі, паэты, музыкі – яны ўсе розныя. Ёсць сярод іх геніі, самазванцы, натхнёныя таленты і зацятыя працаўнікі, мужныя героі і вартыя жалю здраднікі, а часцей за ўсё – тыя, у кім адшукаеш і таго, і другога, і трэццяга, але ж усе яны падобныя адным – усе яны незвычайна эмацыянальныя. Нават на пажаўцелых канвертах, якія часам суправаджаюць старэнькія шэранькія паштовачкі і запіскі, бачна: вось тут літара расперазалася, паляцела за адведзеныя друкарняй рамкі, бо на штэмпелі вясна, і душа паэта адгукаецца яе спевам, а вось той жа почырк скукожваецца і падціскае кіпцюрыкі – значыцца, у лісце будзе нешта трывожнае і крыўднае. І калі вам кажуць, што быццам бы той ці іншы паэт быў стрыманы на эмоцыі, не верце. Не бывае паэтаў, стрыманых на эмоцыі. 

(“Дзень Святога Патрыка”)

Ганна Севярынец — беларуская выкладчыца, журналістка, пісьменніца, літаратуразнаўца, даследчыца беларускай літаратуры. Лаўрэатка прэміі Экслібрыс за эсэ Беларуская мова: онтагенэз” (2014) і прэміі Гліняны Вялес” за кнігу Дзень святога Патрыка (2017)

Выбраная бібліяграфія:

  • Кнігі:
    – “Дзень святога Патрыка” (2017);
    – Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго. Дакументальная біяграфія. (2017);
    – Алесь Дудар. Выбраныя творы. Укладанне, прадмова, каментары Г.Севярынец (2017);
    – Гасцініца “Бельгія” (2019);
    – Вакол Пятра Глебкі (2019);
    – Янка Купала. Выбраныя творы. Укладанне, прадмова, каментары Г.Севярынец (2020);
    – Тры Анегіны: Пушкін, Дудар, Куляшоў. Укладанне, прадмова, каментары Г.Севярынец (2020)

Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы:

 

Фота: Аліна Арлова