Генадзь Сагановіч — доктар габілітаваны, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту, заснавальнік і рэдактар часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”. Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі Беларусі. Узнагароджаны медалём Францішка Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра (1996), медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019).
Выбраная бібліяграфія:
- Кнігі, манаграфіі:
– “Невядомая вайна, 1654—1667” (1995);
– “Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі” (1992);
– “Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст.” (1994);
– “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі, 862—1918” (1999, разам з Уладзімірам Арловым);
– “Старажытная Літва і сучасная Летува” (разам з Сяргеем Дубаўцом);
– “Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст.” (2001);
– “Грунвальд у беларускай гісторыі: Спроба разбору палітычнага міфа” (2016).
Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы:
- “Абліччы вольнадумства ў БССР: Мікола Прашковіч і вялікая дыскусія пра гісторыю” — публічная лекцыя Генадзя Сагановіча ў Беларускім калегіюме ў межах віртуальнай кавярні “ЗНО”.
- “Беларусь як акупаванае грамадства” — публічная лекцыя ў Лятучым універсітэце.