Глеб Лабадзенка

labadzenka-250nГлеб Лабадзенка нарадзіўся ў 1986 годзе ў Мінску. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэта (2009). Працаваў у газетах «Камсамольская праўда ў Беларусі» (2004—2008), “Звязда” (2008-2011).

Лаўрэат журналісцкай прэміі («Вольнае слова-2008» 2009 г.) і пісьменніцкіх прэмій «Залаты апостраф» (2004) і «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2013). Заснавальнік курсаў «Мова нанова» (2014) і вядоўца аднайменнай перадачы на тэлеканале «Белсат» (са студзеня 2015 г.).

Аўтар кніг “Пагер-вершы = Pager-вершы” (Вільня, 2005), “Дзіцячая заМова” (Мінск, 2013) і “Дзіцячая заМова-2” (Мінск: 2015).