Грамадская тэлевізія ва Ўкраіне: запрашаем да інфармацыйнага візіта ў Кіеў-Чаркасы-Умань (23-27 красавіка 2015г.)
Беларускі калегіюм запрашае прыняць удзел у інфармацыйным візіце “Стварэнне грамадскай тэлевізіі ва Ўкраіне: працэсы і тэндэнцыі пераходнага этапа”.

Малюнак: (с) “Новая газета”
Вандроўка плануецца з 23 па 27 красавіка 2015 г. і арганізуецца сумесна з прадстаўніцтвам фонда імя Фрыдрыха Эберта ва Ўкраіне. Мяркуецца, што ўдзельнікі наведаюць Кіеў, Умань і Чаркасы.
Праграма разлічаная на журналістаў, студэнтаў журналісцкіх школаў, медыяактывістаў і іншых асобаў, якія цікавяцца феноменам грамадcкай тэлевізіі і практыкамі яе стварэння.
У праграме: дыскусіі і круглыя сталы, наведванне тэлекампаніяў, крэатыўныя кантакты.
Праезд на аўтобусе зь Менску і ў Менск, жытло і харчаванне – за кошт прыймаючага боку.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Заяўкі прымаюцца да 20 сакавіка 2015 г. (уключна).
[button link=”http://goo.gl/forms/wEAbu33FyB” color=”teal” window=”yes”]Запоўніць заяўку[/button]