Галоўная задача накірунка найноўшай гісторыі ў Беларускім калегіюме – азнаямленне навучэнцаў з існымі тэарэтычнымі і метадалагічнымі падыходамі да вывучэння гісторыі ХХ стагоддзя, з найлепшымі ўзорамі даследаванняў найноўшай гісторыі краіны без “забароненых зонаў”, падрыхтоўка да самастойнай даследчай працы.
Прынцыпы і асаблівасці працэсу навучання:
- спалучэнне “альтэрнатыўнасці” і сістэматычнасці ў выкладанні гістарычнай веды;
- асаблівая ўвага да практычных заняткаў;
- інтэграцыя з адукацыйнымі праграмамі больш высокага ўзроўню (MA, PhD праграмы);
- дапаўненне навучальнага курсу ведамі з абсягу сацыяльна-палітычных навук.
Куратар спецыялізацыі: Ігар Бабкоў