Алег Дзярновіч

a-dziarnovichСкончыў Беларускі Дзяржаўны Універсітэт. Працаваў у Інстытуце “Белспецпраектрэстаўрацыя”. Далейшая навуковая біяграфія звязаная з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі. Праходзіў навуковыя стажыроўкі ў Варшаўскім, Ягелонскім (Кракаў) і Віленскім універсітэтах, École des Hautes Études en Sciences Sociales (EHESS, Paris), Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце (Будапешт). Быў запрошаным лектарам ў Пазнанскім універсітэце імя Адама Міцкевіча.

Сферы навуковых інтарэсаў: гісторыя ВКЛ і Балтыйскага рэгіёну, гістарыяграфія і крыніцазнаўства гісторыі Беларусі, праблемы этнічнасці, нонканфармізм у паваеннай Беларусі (1960—1980-я гады).

 Кнігі:

1. Рэабілітацыя: Зборнік дакументаў і нарматыўных актаў па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1920—1980-х гадоў у Беларусі / Укладальнік і аўтар каментарыяў Алег Дзярновіч. – Мн.: Athenaeum, 2001. 178 с. (Athenaeum, Том III; Калекцыя “Архіў Найноўшае Гісторыі”).

2. Алег Дзярновіч. “…in nostra Livonia”. Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносінаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівоніяй у канцы XV – першай палове XVI cт.: Сістэматызацыя і актавы аналіз / Інстытут гісторыі НАН Беларусі. ТомІ. – Мн.: ATHENAEUM, 2003. – 374c.: 12 іл., 2 карты. (Athenaeum, Том VII).

3. Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік. Т.1/ Аўтар-укладальнік Алег Дзярновіч. Мн.: Athenaeum, 2004. 252 с. (Athenaeum, Том IХ; Калекцыя “Архіў Найноўшае Гісторыі”).

4. Метрыка Вялікага княства Літоўскага: Кніга 560 (1542 год): Кніга перапісаў № 3 (копія канца XVIст.)/ НАН Беларусі, Інстытут гісторыі; падрыхтаваў А. І. Дзярновіч. – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 157 с.

5. Алег Дзярновіч. Фрэскі гісторыі: Артыкулы і эсэ па гісторыі і цывілізацыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы. – Мінск: РІВШ, 2011. – 246 с. (16,27 арк.)

6. Дзярнович Олег, Бырлэдяну Виржилиу, Тимошенко Леонид. Сны о Византии? Место цивилизационного и культурного наследия Византии в регионе Пограничья Центрально-Восточной Европы. Вильнюс: ЕГУ, 2014. 332 с. (20,75 п.л.)

 Старонкі з тэкстамі:

http://pawet.net/library/history/bel_history/dziarnovich/%D0%94%D0%B7%D1%8F%D1%80%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%B3.html

https://independent.academia.edu/AlehDziarnovich

Медыя:

Алег Дзярновіч: Славяне – вынік візантыйскага эксперыменту.

Белорусский ученый: сколько же воевало за ВКЛ, а сколько за “московитов” (Наталия Зверко, ru.delfi.lt., 01.10.2014)

У Крэве знойдзеныя астаткі пасялення 11 стагоддзя (Юлія Чаргінец, Беларусь-1. Навіны, эфір: 25.08.2014; таксама на Belarus-24)

Олег Дернович: Зарождение ВКЛ – до сих пор одна из наиболее спорных тем для историков (Олег Галкин, TUT.BY 28.05.2013)

Два на два. Альфрэдас Бумблаўскас і Алег Дзярновіч: погляды на гісторыю Вялікага Княства. 30.12.2013

https://youtu.be/zP_gwZIY48M