Беларуская гістарыяграфія 1950-х — пачатку 1980-х гадоў: паміж марксісцкім канонам і пошукам новай легітымнасці

Спецыялізацыя: найноўшая гісторыя.

Выкладчык: Алег Дзярновіч.

У перыяд 1950-х – першай паловы 1980-х гадоў (у даперабудовачный час) беларуская гістарыяграфія развівалася пад вельмі можным ідэалагічным прэсінгам. Але памылкай будзе лічыць гэты даволі працяглы перыяд аднастайным – у ім былі свае “адлігі” і метадалагічныя прарывы, а таксама напружаныя дыскусіі. Многія прынцыповыя тэзы сучаснай гістарыяграфіі былі афорлменыя менавіта ў той перыяд. А некаторыя дыскусіі, пачатыя тады, яшчэ працягваюцца і цяпер.

Мэта курса: 1) пазнаёміць з інстытуцыйнамі формамі арганізацыі гістарычнай навукі ў 1950-х — першай паловы 1980-х гадах; 2) прадаставіць панараму тэматыкі і тэкстаў у гістарыяграфіі гэтага перыяду; 3) вызначыць асноўныя канцэпцыі беларускай гістарыяграфіі 1950-х — першай паловы 1980-х гадоў.

Тэматычныя план:

Лекцыі:

1. Пошук новай гістарычна-культурнай ідэнтычнасці ў постсталінскай Беларусі (афіцыйныя практыкі гістарычнай легітымацыі БССР).

2. Першыя дыскусіі ў паваеннай гістарыяграфіі Беларусі (Акадэмічная дыскусія па пытаннях дзяржаўнасці Беларусі і царкоўнай уніі ў 1960-х гадах; падрыхтоўка Міжнароднай канферэнцыі па пытаннях этнагенезу Беларусі 1973 г.). Тэматычныя кірункі беларускай гістарыяграфіі: “аграрнікі”, “урбаністы”, “культурнікі”.

Семінар-практыкум:

1. Знаёмства з базавымі гістарыяграфічнымі тэкстамі. Іх чытанне і абмеркаванне.

2. Знаёмства з базавымі палітыка-ідэалагічнымі тэкстамі. Іх чытанне і абмеркаванне.