Нонканфармізм у Беларусі: 1950-я – першая палова 1980-х гадоў

Спецыялізацыя: найноўшая гісторыя.

Выкладчык: Алег Дзярновіч.

На працягу 1950-х – першай паловы 1980-х БССР перажывала вельмі значныя трансфармацыйныя змены: разам з ростам дабрабыту адбываўліся працэсы паскоранай урбанізацыі і індустырялізацыі беларускага грамадства. Адначасова была ўзмоцнена палітыка культурнай нівеліроўкі ў межах усяго СССР, а палітыка моўнай русіфікацыі найбольш паслядоўна праводзілася менавіта ў БССР. Вось у такіх умовах у Беларусі ўзнікалі незалежныя грамадскія асяродкі і фармулявался многія палітычныя і культурныя пастулаты, якая аказваюць ўздзеянне і на сучасную грамадскую думку Беларусі.

Мэта курса: 1) пазнаёміць з формамі грамадскай актыўнасці ў Беларусі ва ўмовах савецкай таталітарнай дзяржавы; 2) прадаставіць панараму беларускіх непадцэнзурных “самвыдавецкіх” і “тамвыдавецкіх” тэкстаў; 3) паказаць формы выжывання і дзейнасці незалежных культурных ініцыятываў ва ўмовах жосткай палітычнай цэнзуры.

Тэматычныя план

Лекцыі:

1. Змена эпох: грамадства Савецкай Беларусі ў сітуацыі палітычных і сацыяльных трансфармацый 1950-х – першая палова 1980-х гадоў.

2. Незалежная нацыянальна-культурная актыўнасць у Беларусі 1950-х – першай палове 1980-х гадоў. Горад гурткоў: Нонканфармісцкія асяродкі ў Мінску (1960 — першая палова 1980-х гадоў).

Семінары-практыкумы:

1. Беларускі самвыдат: чытанне і аналіз самвыдатаўскіх тэкстаў (“Гутаркі” Міколы Ермаловіча; “Положение в Белоруссии. 1974 год” Гернрыха Ракутовіча / Зянона Пазьняка).

2. Беларускі самвыдат: чытанне і аналіз самвыдатаўскіх / тамвыдатаўскіх тэкстаў («Письмо русскому другу» Аляксея Каўкі; Алег Бембель і яго кніга “Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс”).