Аляксандр Гужалоўскі

гужалоўскіУ 1983 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Горкага. У 1991 г. скончыў аспірантуру пры аддзеле музеязнаўства НДІ культуры АН СССР (Масква). Працаваў навуковым супрацоўнікам Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. У 1992 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці  24.00.03. З 1993 г. – дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2002 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці  07.00.02. З 2004 г. – прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Праходзіў стажыроўкі ва Ўніверсітэце імя Дж. Вашынгтона (1994), Амстэрдамскім універсітэце (1996), Кліўлендскім мастацкім музеі (2004).

Сябра спецыялізаванага савета па абароне дысертацый Д. 02. 01. 05.

Асноўныя навуковыя працы:

Гужалоўскі, А. А. Чырвоны аловак: нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР. У 2 кн. Кн. 1. 1919–1941 гг. / А. А. Гужалоўскі. – Мінск: Рэдакцыя газеты “Звязда”, 2012. – 304 с.

Гужалоўскі, А. Галоўліт БССР і палітычны кантроль у 1943–1991 гг. / А. Гужалоўскі // Беларускі гістарычны агляд. – 2012. – Т. 19. – Сш. 1–2. (36–37) С. 139–178.

Гужалоўскі, А. А. Чысткі фондаў бібліятэк БССР у 1944–1989 гг. / А. А. Гужалоўскі // Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; склад. Т. І. Рошчына, Т. А. Сапега. – Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2012. – Вып. 14. – 311 с. С. 34–58.

Гужалоўскі, А. А. Барацьба з касмапалітызмам у беларускай музыцы ў 1946–1953 гг. / А. А. Гужалоўскі // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск, 2012. – Вып. 13. – С. 158–165.

Гужалоўскі, А. Парнас пад цэнзурным наглядам / А. Гужалоўскі // Полымя. – 2014. – № 5. – С. 159–166; № 6. – С. 141–147.

Медыя:

Шалахоўскі, А. Зорка гісторыка Гужалоўскага / А. Шалахоўскі // Наша слова. – 2013. – № 9. – 27 лют. – С. 8.

Чарнякевіч, Ц. Чытанне з алоўкам / Ц. Чарнякевіч // Звязда. – 2013. – № 39. – 28 лют. – С. 8.

Палякова, Г. Напісанае сэрцам / Г. Палякова // Літаратура і мастацтва. – 2013. – № 8. – 22 лют. – С. 3.

 Іофе, Э. Энцыклапедыя гісторыі цэнзуры / Э. Іофе // Рэй. Культуралагічны дадатак да Настаўніцкай газеты. – 2013. – № 53. – 4 мая. – С. 14.

Вялікі, А. Нарысы ўзроўню навуковай манаграфіі  (Arche, 07. 03. 2013)

Ладуцька К. Чаму мы такія сёння? / К. Ладуцька // Полымя. – 2014. – № 10. – С. 180–181.

Курс у Беларускім калегіюме:

Гісторыя савецкай цэнзуры