Нарадзіўся 14 лютага 1976 г. у в. Вялікія Круговічы. Кандыдат гістарычных навук (2004), кандыдат філалагічных навук (2014), начальнік аддзела навукі і міжнародных сувязей ПУА «БІП–Інстытут правазнаўства». Сфера навуковых інтарэсаў – гісторыя беларускай дзяржаўнасці, культуры і адукацыі Беларусі ў першай палове ХХ ст., беларуская літаратура ХХ ст. Аўтар больш чым 250 публікацый у айчынным і замежным (Расія, Польшча, Украіна, Літва, ЗША) друку, у тым ліку 7 кніг (паэтычных, навукова-папулярных і навуковых). Навуковая дзейнасць неаднаразова адзначалася дыпломамі розных конкурсаў.
Асноўныя навуковыя публікацыі
1. Трафімчык А.В. 1939 год і Беларусь: забытая вайна. Мінск: Выдавецтва А.М. Янушкевіч, 2014. 226 с.
2. Трафімчык А. Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь. Мінск: І. Логвінаў, 2013. 104 с.
3. Трафiмчык А. Палітычнае жыццё заходнебеларускага насельніцтва “за Польшчай” у сельскай мясцовасці // Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей. Зборнік памяці Віталя Скалабана. Мiнск: Лімарыус, 2013. 500 с.
4. Трафімчык А. Аб’яднанне Беларусі 17 верасня 1939 г. // Białoruskie Zeszyty Historyczne. – Białystok, 2004. – № 21. – С. 199-206.
5. Трафімчык А. Аб’яднанне Беларусі ў 1939г. і “гістарычная справядлівасць” // Беларускі Гістарычны Агляд, 2009, Т. 16, Сш. 1. С. 33-56.
6. Трафімчык А. Заходняя Беларусь у часе і прасторы: Заўвагі да праблемы генезісу і лакалізацыі паняцця // ARCHE, 2014, № 7-8. С. 15-53.
Медыя:
Анатоль Трафімчык: Узьяднаньня Беларусі ў 1939-м афіцыйна не было (Радыё Свабода, 21.112014)
Дзесяць малавядомых фактаў пра ўз’яднанне Беларусі ў 1939 годзе (“Наша Ніва”, 18.09.2014)
Вторая мировая война в воспоминаниях населения Западной Беларуси (“Новая Эўропа”, 10.12.2014)
Гісторык Анатоль Трафімчык высветліў, ці думалі Ленін і Сталін пра Беларусь (Белсат, 29.12.2013)
Курсы ў Беларускім калегіюме:
Стварэнне БССР як бальшавіцкі праект беларускай дзяржаўнасці
1939 г. і саветызацыя Заходняй Беларусі