Нарадзіўся 29 лютага 1956 г. у в. Бушацін Лоеўскага р-на Гомельскай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М.Горкага (1982). Кандадат гістарычных навук (2002). Кандыдацкая дысертацыя: «Абмен насельніцтвам паміж БССР Польшчай. 1944-1946 гг.”. З 1998 г. працуе ў БДПУ імя М. Танка. Даследуе гісторыю беларуска-польскіх, польска-беларускіх узаемаадносін, гісторыю польскай нацыянальнай меньшасці, архіваў і архіўнай справы ў Беларусі ў XX ст.
Лаўрэат прэміі „Przeglądu Wschodniego” за сукупнасць прац па гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін (Польшча, 2010).
Навуковыя стажыроўкі ў Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце (Будапешт, 1998, 2001), Універсітэце Джорджа Вашынгтона (Вашынгтон 2000), Варшаўскім універсітэце (Варшава, 2005).
Асноўныя навуковыя працы:
“На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасялення (1944-1946 гг.) (2005);
“Беларусь-Польшча. Невядомая рэпатрыяцыя. 1955-1959 гг. XX ст.” (2007);
“Беларусь у савецка-польскіх міждзяржаўных адносінах. 1944-1959 гг.” (2009);
“Беларусь у палітыцы суседніх і заходніх дзяржаў (1914-1919 гг.)” (зб. дакументаў Т.1. Ч.1-2 (у сааўт., 2008);
“Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларуси…”. Верасень 1939 г. – 1956 г.” (зб. дакументаў. Ч.1-2. (у сааўт., 2009);
“Государственнные границы Беларуси”: (сб. док. В 2 т. Т.1. (в соавт. 2012);
Polska-Bialorus. Wspólne dziedzictwo historyczne. Przewodnik po materiałach archiwalnych 1918-1939. T.1. (у сааўт., 2013). Аўтар 112 артыкулаў, апублікаваных у Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіне.
Курсы ў Беларускім калегіюме:
Беларусізацыя: ход ажыццяўлення і наступствы
Гісторыі КПБ: кадры і эліта