Андрэй Кіштымаў

киштымовНарадзіўся 31 ліпеня 1954 г. у г. Пінску, Брэсцкай вобл. У 1981 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат гістарычных навук. Сапраўдны чалец Румянцаўскага таварыства сяброў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі з 1994 г., чалец Беларускага гістарычнага таварыства з моманту яго падставы (2001 г.). Удзельнік Міжнародных экспедыцый “Багун-2002”, “Шаўковы шлях-2003”, “Бурштынавы шлях 2004-2005”, “Вялікі Нёман-2006”, “Дзясна-2007”, “Вялікі Ноўгарад- 2010”. Чалец Беларускага камітэта ICOMOS (Міжнародная рада па захаванні помнікаў і славутых месцаў), чалец IRHA (Міжнароднай асацыяцыі даследнікаў гісторыі чыгунак).

З 1979 г. па 2005 г. працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.Займаецца пытаннямі геапалітыкі, гісторыі этнічнай самасвядомасці, канфесійнай гісторыі, гісторыі навукі і тэхнікі, сацыяльна-эканамічнай гісторыі, гісторыі прадпрымальніцтва Беларусі і праблемамі гістарыяграфіі. Аўтар больш 280 публікацый па дадзенай тэматыцы ў навуковых выданнях Беларусі, Нямеччыны, ЗША, Вялікабрытаніі, Польшчы, Чэхіі, Расіі, Украіны, Літвы, Эстоніі, Кіргізіі.

 Асноўныя навуковыя працы:

1. Экономика Белоруссии XIX – начала XX в.: государственная политика и частная инициатива // Экономическая история России XIX-XX вв.: современный взгляд. / Отв. ред. акад. РАН В.А.Виноградов. – М.: РОССПЭН, 2000. – С. 132-145.

2. Эканамічныя падставы беларускай дзяржаўнасці на пачатку 20 ст. // Гістарычны альманах. – 2000. – № 1 (3). – С. 16-48.

3. Вопросы экономического развития Беларуси и белорусская национальная идея в начале ХХ в. // Bialoruskie Zeszyty Historyczne – Беларускі Гістарычны Зборнік. – Nr. 17. – Bialystok – C. 88-118.

4. Уступ; Гістарыяграфія; Крыніцы; Прамысловасць; Шляхі зносін; Гандаль; Гарады і мястэчкі; Рэформы дзяржаўных інстытутаў і мясцовага кіравання. Контррэформы; Прамысловасць; Транспарт; Гандаль; Крэдыт; Сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства пад уплывам развіцця прамысловасьці, транспарту, гандлю; Пачатак індустрыялізацыі; Урбанізацыйныя працэсы. Заключэнне. // Гісторыя Беларусі: ў 6 т. – Т 4. – Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак ХХ ст.). – Мінск.: Экаперспектыва, 2005. – С. 4-5, 9-12, 35, 118-137, 170-179, 199-216, 360-369, 487-488.

5. Гл. 2. Начало и развитие железнодорожного строительства на территории Беларуси; 2.1 Так начиналась Белорусская железная дорога; 2.2. Формирование железнодорожной сети на территории Беларуси в 1860-е годы – начале ХХ века; 2.4. Железные дороги и их влияние на социокультурный ландшафт региона; 2.4.1. Профессиональная подготовка. Условия труда и быта железнодорожников; 2.4.2. Научно-техническая интеллигенция железных дорог Беларуси; Железнодорожники Беларуси в политических событиях ХІХ – начала ХХ века; Гл. 3. Железные дороги Беларуси в годы военно-политических конфликтов (1914-1920). 3.1. Из истории становления железнодорожных войск Российской империи; 3.2. Железные дороги Беларуси в Первой мировой войне // История Белорусской железной дороги. Из ХІХ века – в век ХХІ / В.В. Яновская и др. – Минск: Маст. літ., 2012. – С. 76-150, 168-305.

6. The Construction and Modernisation of Railways in Belorussia/Belarus: Late Nineteenth and Twentieth Centuries // Eastern European Railways in Transition: Nineteenth to Twenty-first Centuries / Edited by Ralf Roth, Johann Wolfgang Goethe-Universitеt, Germany and Henry Jacolin, President, International Railway History Association. – Surrey: Ashgate Publishing Limited, 2013. -P. 41-68.

Медыя:

Историк Андрей Киштымов: “Восстание Калиновского было революцией” (“Комсомольская правда”, 01.08.2013)

Зрадніўся з гісторыяй Беларусі: 31 ліпеня 60 год гісторыку Андрэю Кіштымаву (“Новы час”, 30.07.2014)

Андрей Киштымов: “Из истории меня уже не выкинешь!” (“Народная воля”, 12.08.2014)

Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва не працягнуў кантракт з гісторыкам Андрэем Кіштымавым “Наша ніва”, 07.07.2014)

Андрэй Кіштымаў: Ідзе чыстка ВНУ. А я — адзін з элемэнтаў гэтай чысткі (Радыё Свабода”, 08.07.2014)

Курсы ў Беларускім калегіюме:

Выклікі мадэрнізацыі для Беларусі на мяжы ХІХ-ХХ стст.

Уплыў працэсаў мадэрнізацыі на беларускі соцыум

Беларускі сацыялізм: савецкая мадэль індустрыялізацыі і калектывізацыі