Ігар Кузняцоў

OLYMPUS DIGITAL CAMERAНарадзіўся 3 ліпеня 1956 г у г. Маладзечна Мінскай вобласці. У 1992 г. скончыў аспірантуру пры Томскам дзяржаўным універсітэце і абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па тэме: “Масавыя рэпрэсіі ў 1930-я гады і рэабілітацыя ахвяр тэрору». У 1993 г. атрымаў навуковае званне дацэнта.

Дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Чалец Міжнароднага гісторыка-асветніцкага, праваабарончага і дабрачыннага таварыства «Мемарыял».

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: гісторыя палітычных рэпрэсій 1920-1990-х гг. ў СССР і Беларусі, Другая сусветная вайна, метадалогія і методыка навуковых даследаванняў, інфармацыйна-аналітычная праца.

 Асноўныя навуковыя публікацыі:

Ведаць і памятаць. Томск, 1993 ((гістарычнае даследаванне рэпрэсій і рэабілітацыі ахвяр тэрору)

Вяртанне памяці. Мінск, 1997

Без грыфа “сакрэтна”. Мінск, 1997.

Канвеер смерці. Мінск, 1998.

Старонкі мінулага. Мінск, 1998.

Неразгаданныя трагедии советской истории. Ростов-на-Дону, 2012.

Медыя:

Гiсторыя i гiсторыкi (Голас Радзiмы. 17.04.2002)

Хто ёсць хто ў Беларусі. Мн., 2003, с.67

58 – ю даюць артыкул … (Феміда. 11.07.2004)

Курапаты (“Новы час” 11.09.2012)

Мінск братэрская магіла рэпрэсаваных (“СН +”,. 19.11.2014).

Курс у Беларускім калегіюме:

Камуністычныя рэпрэсіі ў БССР