Камуністычныя рэпрэсіі ў БССР

Спецыялізацыя: найноўшая гісторыя.

Выкладчык: Ігар Кузняцоў.

У курсе разглядаюцца праблемы фарміравання і функцыянавання таталітарнага рэжыму ў СССР і БССР, даследваюцца прычыны ўзнікнення і наступствы функцыянавання рэпрэсіўнай сістэмы ў 1920-1950-я гады;, а таксама аналізуецца фарміраванне элементаў таталітарнай дзяржавы ў Беларусі.

У курсе разглядаюцца: сістэма карных судовых і несудовых органаў СССР і БССР (1917-1953-я гг.), іх структура, функцыі, кадры; ажыццяўленне карнай палітыкі савецкай улады супраць беларускай інтэлігенцыі, сялянства (1924-1939-я гг.), на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1939-1941-я гг.; рэпрэсіі на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны; палітычныя рэпрэсіі: статыстыка генацыду.

Тэматычны план:

1. Судовыя і нясудовыя карныя ворганы БССР перыяду (1920-1950-х гг.): структура, функцыі, кадры;
2. Карная палітыка Савецкай ўлады у БССР (1920-я-1950-я гг.);
3. Рэпрэсіі на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны і паслеваенны перыяд;
4. Месцы масавых расстрэлаў і пахаванняў. Статыстыка генацыду.