Спецыялізацыя: найноўшая гісторыя.
Выкладчык: Ірына Кашталян
Вывучэнне беларускай гісторыі ХХ стагоддзя ўяўляецца складаным працэсам, падчас якога даследчыку варта выкарыстоўваць розныя навуковыя метады, якія прынеслі б пашырэнне даследчыцкага кантэксту, дадатковыя магчымасці верыфікацыі вынікаў працы. Сярод іх і вусная гісторыя, што дапамагае стварэнню новых інфарматыўных крыніц, якія немагчыма здабыць іншым шляхам.
Для паспяховага выкарыстання гэтага метада спецыялістам важна атрымаць дастатковую падрыхтоўку па планаванні і асноўных этапах вуснагістарычнага даследавання. Гэта таксама неабходна, каб веды, якія пасля будуць сфармуляваны, былі вартымі навуковага даверу, ствараліся з улікам “падводных камянёў” выкарыстання такога тыпу крыніц як успаміны.
У межах дадзенага курса навучэнцы атрымаюць веды для правядзення вуснагістарычных праектаў, пазнаёмяцца з асновамі правядзення інтэрв’ю, сусветным вопытам, які маецца ў гэтай галіне. Спецыялісты змогуць на падставе атрыманай развіваць свае даследаванні, пашыраць кола разглядаемых тэм. Гэта скіруе іх на ўдасканаленне, абнаўленне падыходаў.
Тэматычныя план
(назвы лекцый/семінараў)
Лекцыя: Вусная гісторыя як метадалагічны накірунак: перавагі і крытыка.
Семінар: Актуальныя пытанні вядзення вуснагістарычнага даследавання.